“Гораду і свету” у Магілёве: Валянцін Акудовіч

16 снежня 2013

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ і  МІЖНАРОДНЫ  КАНСОРЦЫЮМ “ЕЎРАБАЛАРУСЬ”

прадстаўляюць

Ужо прамінула амаль паўтары стагоддзі, як была актуалізаваная ідэя нацыянальнай Беларусі. І ўвесь гэты час яе падтрымлівалі, на яе працавалі і дзеля яе нават ахвяравалі сваімі жыццямі найлепшыя людзі нашага краю. Аднак і сёння мы з сумам канстатуем, што нацыі ў нас як не было, так і няма. Што ў лепшым выпадку яна знаходзіцца ў стане глыбокай недапраяўленасці.

Дык хто вінаваты ў гэтым: польскі мессіянізм, расійскі імперыялізм, камуністычны таталітарызм ці собскі лукашызм? А можа і ніхто не вінаваты, акрамя самой гісторыі, якая выштукавала нам менавіта такую “гаротную” долю?

Пра гэта пойдзе гаворка на наступнай публічнай лекцыі цыклу “Гораду і Свету”, які Лятучы ўніверсітэт ладзіць у Магілёве пры падтрымцы Міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь”. Да магілёўскай аўдыторыі прамовіць філосаф, літаратар Валянцін Акудовіч. Лектар збіраецца радыкальна пераасэнсаваць “адраджэнскі” нацыянальны канон як бесперспектыўны і нават заганны ў рэальных умовах сучаснай Беларусі. І прапанаваць сваю візію “Беларускага праекта”.

У чым сутва ягонай прапановы? Пра гэта даведаемся падчас публічнай лекцыі “Беларускі праект: змена нацыянальнай парадыгмы”: 21 снежня, 15.00, Магілёўскі Тэхнапарк – вул. Ленінская, 63, ауд. 807

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар