“Гораду і свету” у Віцебску: Аляксей Ластоўскі

16 снежня 2013

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ  і МІЖНАРОДНЫ КАНСОРЦЫУМ “ЕЎРАБЕЛАРУСЬ”

прадстаўляюць

Напрыканцы году жаданне азірнуцца, вярнуцца ў сваю, хаця б недалёкую, мінуўшчыну, уласціва многім. Лятучы Ўніверсітэт у Віцебску разам з чарговым лектарам цыклу “Гораду і Свету” Аляксеем Ластоўскім запрашаюць слухачоў да асэнсавання гісторыі і памяці пра яе. Тэма ягонай лекцыі – “Беларуская гістарычная памяць: досвед сацыялагічных даследаванняў”.

Актуальная ў нашы дні праблематыка памяці і ідэнтычнасці выклікае шэраг дыскусій. На беларускай глебе яна мае асаблівы каларытны вобраз. Які ён – выяўлены метадамі сацыялогіі? Пра гэта і не толькі паразмаўляем са спадаром Ластоўскім. Тым больш, што ён ужо абяцае раскрыць пэўную колькасць пытанняў:

Як уяўляюць гісторыю сваёй краіны жыхары Беларусі?

У якой ступені захаваліся вобразы мінулага, сфармаваныя ў савецкія часы?

Наколькі трывалая тэндэнцыя нацыяналізацыя гістарычнай памяці?

Мяркуем, гэта толькі пачатак працяглага спісу. Усе прысутныя змогуць далучыць да яго свае пытанні і адказы, паразважаць, абмеркаваць і адчуць уласную прыналежнасць да той прасторы мыслення, якая верыць, думае, стварае Беларусь.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Публічная лекцыя Аляксея Ластоўскага “Беларуская гістарычная памяць: досвед сацыялагічных даследаванняў”адбудзецца 21 снежня па адрасе: г. Віцебск, вул. Белабародава, 5, вялікая заля Музею “ВЦСМ”. Пачатак а 14.00.

Уваход вольны!

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар