
Беларускі Калегіюм запрашае прыняць удзел у паседжанні публічнага семінара “Інтэлектуальная гісторыя посткамунізма”, што адбудзецца 18 лютага ў Журналісцкай майстэрні “Прэс Клуб”.
Тэма семінара: Беларусь у часы посткамунізма: неапазнаная ідэнтычнасць / ненапісаная гісторыя.
Работа ля дошкі: Ігар Бабкоў, Андрэй Ягораў.
Мадэрацыя – Максім Жбанкоў.
Рэфлексія: Пётра Рудкоўскі.
Нагадаем, трансдысцыплінарны семінар “Інтэлектуальная гісторыя посткамунізма”, які будзе ўключаць ў сябе даследчы семінар, лекцыі спецыялістаў, тэматычныя дыскусіі і круглыя сталы, прэзентацыі, абмеркаванні новых выданняў, распачаты Беларускім калегіюмам. Першая дыскусія ў межах семінара на тэму “Канец посткамунізма?” адбылася 4 лютага.
Беларусь у часы посткамунізма: неапазнаная ідэнтычнасць / ненапісаная гісторыя
18 лютага (панядзелак)
Пачатак: 19.00
Журналісцкая майстэрня “Прэс-клуб”
(вул. Веры Харужай, 3)
Уваход вольны!