
Фаланстер Минск запрашае на майстар-клас па Вікіпедыі ў межах Тыдня беларускага мыслення.
24 верасня
14.00-18.00
вул. Захарава 77а, п.2
Будзем мысліць вікі-тэхналогіі ў Беларусі разам і дадаваць адмысловыя артыкулы ў Вікіпедыю.
Майстар-клас будзе складацца з дзвух частак: тэарэтычнай і практычнай.
У першай арганізатары раскрыюць гісторыю, тэорыю і практыку супольнасці Вікіпедыі. Другая частка будзе прысвечана непасрэдна практыцы па дадаванню артыкулаў.
Праграма:
– Больш чым Вікіпедыя: з чаго пачаць выкарыстоўваць фота хаб Вікімедыі, ці да якога конкурса лепей далучыцца.
– Як функцыянуе супольнасць і што чакаць ад яе ўдзельнікаў.
– Гісторыя сусветнай вікі-супольнасці: ключавыя моманты, якія прывялі яе да поспеху.
– Як можна выкарыстоўваць вікі-ідэі і тэхналогіі ў Беларусі.
Кожная тэма будзе раскрывацца з нагляднай дэманстрацыяй: дадаванне артыкулаў, фота. Таму, калі вы жадаеце прыняць удзел у практычнай частцы, неабходна ўзяць з сабой ноутбук і загаддзя знайсці інфармацыю па вашай тэме (або быць гатовым працаваць з прапанаванай).
Мыслім вікіБеларусь!
У арганізацыйны камітэт Тыдня ўваходзяць: Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь“, Лятучы ўніверсітэт, грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!”, Беларускі Калегіум, “Мова Нанова”, “Беларусский журнал”, кнігарня “ЛогвінаЎ”, Інстытут палітычных даследаванняў “Палiтычная сфера”.