Дарагія сябры!
27 снежня ўніверсітэцкая супольнасць Лятучага святкуе Каляды і Новы год!
Цэлы год мы былі вельмі занятыя – разважалі, спрачаліся, прэзэнтавалі, стваралі і нават троху руйнавалі. Калядныя і навагоднія святы – самы час для таго, каб спыніцца, паглядзець адзін аднаму ў вочы, усьміхнуцца, сказаць добрыя словы, адчуць сяброўскую падтрымку і прымроіць неверагодную будучыню!
У калядныя святы Лятучы напаўняецца чароўнымі пахамі глінтвейну, імбірнага печыва, шакаладу з кан’яком і, канешне, мандарынаў. І прастора мыслення на пэўны час пераўтвараецца ў прастору мараў, пачуццяў, сяброўскіх гутарак і жартаў, нечаканых сюрпрызаў.
У праграме вечарыны:
Для ўдзелу ў вечарыне неабходна прыхваціць з сабой:
* Падарунак. Кніга ці іншая “прылада для мыслення” з Вашымі пажаданнямі і віншаваннямі, якімі мы будзем дзяліцца адзін з адным.
* Мары пра будучыню, каб было што загадаць і пажадаць.
Па традыцыях універсітэцкіх сяброўскіх вечарын прысмакі ды напоі набываем разам.
Свой унёсак (13 руб.) вы можаце абмяняць на адмысловы квіток у Таццяны Вадалажскай ці Галіны Вячэславаўны на Падворку ці падчас лекцый і семінараў.
Вечарына адбудзецца 27 снежня, на Падворку (вул.Баграціёна, 39).
Пачынаем а 18-й гадзіне.