
18-19 траўня адбудзецца VІI-я Мінская канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера“.
Адмыслоўцы з Беларусі, Польшы і Літвы прысвецяць гэтыя два дні аналізу ідэі і практыцы суверэнітэту ва Усходняй Еўропе, як у кантэксце 100-гадовага юбілею паўставання нацыянальных дзяржаў, так і ў кантэксце сучасных палітычных і геапалітычных выклікаў.
Яшчэ ёсць магчымасць запісацца на канферэнцыю ў якасці госця. Для гэтага трэба да 15 траўня запоўніць анлайн-форму рэгістрацыі. Уваход на публічную дыскусію – вольны, і не патрабуе рэгістрацыі.
ПРАГРАМА КАНФЕРЭНЦЫІ
Нацыянальны суверэнітэт (1918-2018): ідэя і палітычная практыка
Месца правядзення: Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі
(вул. Захарава, 68).
18 траўня, пятніца.
9.00-10.00. Рэгістрацыя.
10.00-10.15. Адкрыццё канферэнцыі. Прамовы арганізатараў.
10.15-12.00. Пленарнае паседжанне.
Павал Коваль (Польша). 1991 год для Польшчы, Украіны, Літвы і Беларусі: паміж амбіцыямі і магчымасцямі дзеяння.
Алгімантас Каспаравічус (Літва). Імперская спадчына: праблемы літоўскай палітычнай думкі і рэалізацыі нацыянальнага суверэнітэта (1914-22).
Дарыюш Тарасюк (Польша). Стаўленне беларускіх палякаў да ідэі незалежнасці Польшчы (1905-1918).
12.00-12.20. Кава-паўза.
12.20-14.00. Панэль І. Перабудова, распад СССР і паўставанне новых дзяржаў, 1988-1991.
Валер Карбалевіч (Беларусь). Чаму распаўся СССР?
Андрэй Казакевіч (Беларусь). “За” і “супраць” Саюзу. Параўнанне дзейнасці прасавецкіх і незалежніцкіх арганізацый у заходніх рэспубліках СССР, 1988-1991.
Алег Дзярновіч (Беларусь). “Гістарычны рэсурс” у часы Перабудовы ў Беларусі (1988—1991 гады).
14.00-15.00. Абед.
15.00-16.15. Панэль ІІ. Паўставанне нацыянальных дзяржаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе ў міжваенны час.
Павел Церашковіч (Беларусь). Сацыяльныя рэсурсы нацыянальных рухаў ва Ўсходняй Еўропе і пабудова нацыянальных дзяржаў.
Яцэк Стасёрчык (Польша). Дэнацыяналізацыя ці ахова ідэнтычнасці? Становішча польскамоўнай асветы ў Літоўскай рэспубліцы ў 1918-40 гадах.
Варвара Кухарэнка (Беларусь). Стварэнне Дзяржавы славенцаў, харватаў і сербаў: рэалізацыя прэчанскіх спадзяванняў ці прасербскі праект.
16.15-17.30. Панэль ІІІ. Праблемы суверэнітэту.
Патрык Тамашэўскі (Польша). Незалежная Беларусь, Малдова і Грузія ў польскай палітычнай думцы пасля 2004 года: параўнаўчы падыход.
Ігар Случак (Беларусь). Моўная палітыка на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў 1941-44 гг.
Аляксей Крывалап (Беларусь). Нацыянальны суверэнітэт у медыйным вымярэнні.
18.30 – 20.30. Публічная дыскусія “БНР і БССР”.
19 траўня, субота.
10.00-11.30. Панэль IV. БНР: культурная памяць і рэпрэзентацыя (1).
Наталля Гардзіенка (Беларусь). Мемарыялізацыя БНР як частка канструявання (захавання) нацыянальнай ідэнтычнасці беларускай паваеннай эміграцыі.
Ксенія Шталенкова (Беларусь). Рэпрэзентацыя права на беларускае самавызначэнне ў дызайне грашовых знакаў 1917-1924 гг.
Радзівон Попель (Беларусь). Беларускі нацыянальны рух, БНР і рэлігія: погляд праз стагоддзе.
11.30-12.00. Кава-паўза.
12.00-13.00 Панэль IV. БНР: культурная памяць і рэпрэзентацыя (2).
Сяргей Емельянаў (Беларусь). “Міф заснавання дзяржавы” ў школьных падручніках Беларусі, Расіі і Ўкраіны.
Аляксей Ластоўскі (Беларусь). Забыты юбілей: адзначэнне стагоддзя Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі.
_______________________________________________________
У аргкамітэт канферэнцыі ўваходзяць: Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва); Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі; Польскі Інстытут у Мінску; Беларускі Калегіум; Інстытут ВКЛ (Літва); Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва); Інстытут гісторыі Літвы.