І-я Мінская канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера” “Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе” адбудзецца ў Мінску 25-27 траўня 2017. Зарэгістравацца для наведвання канферэнцыі ў якасці госця можна да 23 траўня праз анлайн-форму.
Свет за апошнія пяць-дзесяць гадоў істотна змяніўся. Змены закранулі не толькі фінансавыя плыні і арганізацыю эканомікі, але і прывялі да пераацэнкі палітычных каштоўнасцей, паставілі новыя выклікі перад дэмакратыяй як ідэяй і палітычнай мадэллю. Набылі новую сілу дыскусіі пра заняпад, дэвальвацыю, крызіс і нават канец дэмакратыі, якія сілкуюцца ростам скептычнага і падазронага стаўлення да палітычнага істэблішменту, узмацненнем папулізму, правага і левага радыкалізму, рэлігійнага фундаменталізму. У больш памяркоўных праявах робяцца спробы пераасэнсаваць эвалюцыю дэмакратыі, выпрацаваць і стабілізаваць новую дэмакратычную мадэль.
Устойлівасць дэмакратыі была пастаўленая пад пытанне нават у краінах Еўрапейскага Саюза і ЗША. Акрамя гэтага, увага да правоў чалавека і дэмакратыі значна знізілася пры вызначэнні знешняй палітыкі. За ўсходнімі межамі ЕС рост скепсісу да дэмакратычнага ладу і каштоўнасцей становіцца асабліва відавочным. У адных краінах, такіх як Расія, Арменія, і Казахстан, назіраецца відавочны рост аўтарытарных тэндэнцый. Спробы дэмакратычных перамен і еўраінтэграцыі Украіны, Малдовы і Грузіі не прывялі да відавочнага поспеху, што пацягнула за сабой рост апатыі і недаверу ў шырокіх пластах грамадства. На гэтым фоне крыху выбіваецца Беларусь, дзе з 2014 года адбываецца паступовая лібералізацыя, але пакуль цяжка сказаць, наколькі гэтая тэндэнцыя будзе ўстойлівай.
У рамках канферэнцыі плануецца паставіць наступныя пытанні: Якія асноўныя выклікі і перспектывы дэмакратыі ва Усходняй Еўропе? Ці змяняецца разуменне дэмакратыі ў сучасным свеце, ці можна казаць пра тое, што выпрацоўваецца новая мадэль дэмакратыі? Ці можна казаць пра палітычную дэвальвацыю дэмакратыі? Ці працягваюць правы чалавека і дэмакратыя займаць важнае месца ў знешняй палітыцы заходніх дзяржаў?
Прапануем вашай ўвазе праграму канферэнцыі.
Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва)
Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі
Польскі Інстытут у Мінску
Беларускі Калегіум
Інстытут ВКЛ (Літва)
Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва)
Інстытут гісторыі Літвы (Літва)
Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе
VІ-я Мінская канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера”
25-27 мая 2017 года
Праграма
25 мая (чацвер)
18.30-20.30 Гатэль Crowne Plaza, вул. Кірава, 13
Публічная дыскусія: “Як зараз пісаць гісторыю сваёй краіны?”, з удзелам Лукаша Адамскага (Польшча), Валянціна Голубева (Беларусь), Русціса Камунтавічуса (Літва), Івана Курыла (Расія).
26 мая (пятніца)
Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, г. Мінск, вул. Захарава, 68
10.00-10.10. Адкрыццё канферэнцыі
10.10-11.30. Цэнтры і перыферыя: перагляд досведу дэмакратыі ва Усходняй Еўропе
Томаш Зарыцкі (Польшча). Ад камуністычнай да перыферыйнай еўрапейскай палітычнай сцэны: міжнародны кантэкст трансфармацыі польскай палітыкі (From a post-communist to a peripheral European political scene: international contexts of the transformation of Polish politics)
Лукаш Адамскі (Польшча). Мэты расійскай палітыкі ў дачыненні да Польшчы: да 2014 г. і пасля 2014 г. (О celach rosyjskiej polityki wobec Polski: do 2014 i po 2014 r.)
Андрэй Ягораў (Беларусь). Прасоўванне дэмакратыі ў краінах Усходняга Партнёрства: перспектывы і выклікі
11.30-12.00. Кава-паўза
12.00-13.30. “Свой шлях” дэмакратыі? Тлумачэнне беларускага выпадку
Пётр Рудкоўскі (Беларусь). Беларуская дзяржаўная ідэалогія пасля ўкраінска-расійскага канфлікту
Вадзім Смок (Беларусь). “Свой шлях” дэмакратыі: грамадзянская супольнасць у прамовах беларускіх вышэйшых дзяржаўных асобаў
Андрэй Вардамацкі (Беларусь). Кепскі настрой і попыт на рэформы: складаная траекторыя грамадскай думкі ў Беларусі
13.30-14.30. Абед
14.30-16.00. Дэмакратыя і беларуская замежная палітыка
Яўген Прэйгерман (Беларусь). Дэмакратыя як фактар беларускай знешняй палітыкі: неакласічны рэлістычны пункт погляду
Андрэй Казакевіч (Беларусь). Дэмакратыя і палітыка: разуменне прамоваў і рашэнняў прэзідэнтаў ЗША (1992-2016)
Зміцер Міцкевіч (Беларусь). Па-за дэмакратыяй: імідж Беларусі ў суседніх краінах
Аляксей Крывалап (Беларусь). “Рускі свет” у Беларусі: выклікі для віртуальнай інфармацыйнай прасторы
16.00-16.30. Кава-паўза
16.30-18.00. Грамадзянская ідэнтычнасць і гісторыя ў постамуністычных грамадствах
Богдан Цывіньскі (Польшча). Пабудова сапраўднай грамадзянскай свядомасці ў посткамуністычных грамадствах (Budowa prawdziwej świadomości obywatelskiej w społeczeństwach historycznie doświadczonych przez system komunistyczny)
Аляксей Крысенка (Украіна). Постсавецкая антрапалогія дзяржаўнага парадку ва Украіне: да і пасля “рэвалюцыі годнасці” (Постсоветская антропология государственного порядка в Украине: до и после Революции достоинства)
Іван Курылла (Расія). Прэзентызм, палітызацыя гісторыі і новыя ролі гісторыкаў (Презентизм, политизация истории и новые роли историков)
27 мая (субота)
Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, г. Мінск, вул. Захарава, 68
10.00-11.30. Адукацыя, гісторыя, дэмакратыя і палітыка ва Усходняй Еўропе
Раса Чэпайцене (Літва). Наступствы неаліберальнай рэформы вышэйшай адукацыі Літвы: дэдэмакратызацыя акадэмічнага асяроддзя (Последствия неолиберальной реформы высшего образования Литвы: дедемократизация академической среды)
Русціс Камунтавічус (Літва). Гісторыя ў падручніках і крытычная гісторыя: адна ці дзве розныя гісторыі? (История в учебниках и критическая история: одна или две разные истории?)
Алег Дзярновіч (Беларусь). “Іншая Русь”: Вялікае Княства Літоўскае ў сучасным расійскім інструменталісцкім дыскурсе
Аляксей Ластоўскі (Беларусь). Курапаты ў кантэксце “палітыкі мёртвых цел”
11.30-12.00 . Кава-паўза
12.00-13.00. Агульная дыскусія: “Адукацыя, гісторыя, дэмакратыя і палітыка ва Усходняй Еўропе”
Працоўныя мовы канферэнцыі — беларуская, руская, англійская, польская, украінская.
Нагадваем, што каб наведаць канферэнцыю ў якасці госця, трэба да 23 траўня 2017 года зарэгістравацца праз анлайн-форму.