Канферэнцыя: “Інтэлектуальная сітуацыя Беларусі”

15 лістапада 2012

14-15 снежня Лятучы ўніверсітэт праводзіць канферэнцыю “Інтэлектуальная сітуацыя Беларусі: абставіны і самавызначэнне мыслення” (у Мінску).

Мэта канферэнцыі – супольнае абмеркаванне і вызначэнне сучаснай інтэлектуальнай сітуацыі ў Беларусі, яе асноўных характарыстык, праблем і выклікаў. Вынікі канферэнцыі мусяць стаць асновай для самавызначэння Лятучага ўніверсітэта і яго супольнасці (разам і паасобку). А таксама  будуць спрыяць развіццю агульнага дыскурса, гарызонтаў і перспектыў, пазначэнню кропак найбольшага напружання і працы для сённяшняй інтэлектуальнай і акадэмічнай супольнасці.

Праблемнае поле канферэнцыі будзе акрэслена пытаннямі:

Дзе мы знаходзімся? Што вызначае і з’яўляецца падставамі для нашых планаў, перспектыў, інтэлектуальных  і дзейнасных памкненняў? Праз якія канцэпты, паняткі і схемы мы апісваем і тлумачым сваю сітуацыю? У якім кірунку развіваецца інтэлектуальная і культурная прастора незалежнай Беларусі? Да чаго мы прыйшлі за 20 год? Якія магчымасці і перспектывы ўзнікаюць зараз? Ці можа акадэмічная і інтэлектуальная супольнасць зрабіць свой унёсак у разгортванне сітуацыі? У якім курунку трэба рухацца?

У канферэнцыі прымуць удзел: В.Акудовіч, Ул.Мацкевіч, Ул.Абушэнка, Т.Шчыцова, П.Баркоўскі, М.Анемпадыстаў, І.Дубянецкая, З.Майбарада, М.Сакалова, А.Хадановіч, С.Мацкевіч, Ул.Колас, І.Мельнікаў, В.Касцюгова, В.Бабровіч, А.Пікулік, А.Ластоўскі, А.Лаўрухін і многія іншыя даследчыкі, інтэлектуалы і дзеячы культуры.

У Вас ёсць унікальная магчымаць далучыцца да супольнай працы на канферэнцыі. Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна даслаць эсэ на тэмы, якімі акрэслена праблемнае поле канферэнцыі (гл.вышэй). Колькасць удзельнікаў абмежаваная, і таму арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў па выніках эсэ.

ДАСЫЛАЙЦЕ  СВАЕ  ЭСЭ  ДА   1   СНЕЖНЯ

Адрас аргкатітэту канферэнцыі: flyuniby.konf@gmail.com . Пазначце, калі ласка, Ваша прозвішча, імя і кантактныя дадзеныя. Канчатковае рашэнне пра удзел будзе прынята 5 снежня.