Канферэнцыя “Уяўляючы Беларусь”: праграма і тэзы

05 красавіка 2016

 “Уяўляючы Беларусь: вобразы і ідэі, праекты і ўтопіі”

ПРАГРАМА

11 сакавіка

9.30 – 10.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў

10.00 – 10.30 Адкрыццё канферэнцыі: Таццяна Вадалажская “Утопія, праект, мара – формы мыслення будучыні”

10.30 -13.00 – Антрапалагічная перспектыва: ідэнтычнасць і лад жыцця.

Уладзімір Мацкевіч “КДБ. Кожны дзень беларуса”

Ірына Дубянецкая “Беларус будучыні: дэканструкцыя ідэнтычнасці”

Дыскусія

13.00-14.00 – Абед

14.00-16.30  Грамадства будучыні: выбудова, уяўленне, разуменне

Вольга Орышава “Межы сацыялагічнага ўяўлення”

Павал Баркоўскі “Грамадства дысэнсуса: утопія ўзаемнага разумення”

Дыскусія

16.30 – 17.00 – кава-паўза

17.00 – 19.30 –  Чалавек у натуральным і штучным асяроддзі

Яраслаў Бекіш “ Тры зялёныя ўтопіі”

Андрэй Ягораў “Кіраванне будучыняй: ідэалогія “зялёных”

 Дыскусія

19.30 Вячэра

12 сакавіка

10.00 – 12.30  Беларусь як мара: погляд з мінулага і з будучыні

Ігар Бабкоў “Уяўляючы Беларусь: тры ўтопіі”

Таццяна Шчытцова “Што такое «нацыятворчасць», або  L’attitude  de modernité Ігната Абдзіраловіча”

Іван Сухій “Беларусь як еўрапейская мара постсавецкага чалавека”

Дыскусія

12.30 – 13.00 Кава-паўза

13.00 – 15.30 Вобраз прасторы і стылю

Міхаіл Баярын “Беларусь вялікага стылю”

Міхал Анемпадыстаў “Беларуская прастора ў тры У. Успрыманні, уяўленні, упадабанні”

Дыскусія

15.30 – 16.00 – Кава-паўза

16.00-17.00 – Заключная дыскусія: «Межы ўтапічнага мыслення. Ці варта ствараць утопіі?»

 

ТЭЗЫ ВЫСТУПАЎ

 Владимир Мацкевич

«КДБ. Каждый день беларуса»

Илья Ильф когда-то писал: «В фантастических романах главное это было радио. При нем ожидалось счастье человечества. Вот радио есть, а счастья нет.» Кроме радио есть еще много всякого, о чем писали научные фантасты. Но Ильф преувеличивает, научная фантастика не искала счастья. Кроме научной фантастики были социальные утопии и антиутопии, бывает экологическая фантастика и даже психологическая, или антропологическая. В будущем предполагался коммунизм и всеобщее равенство, неофеодализм и разделение человечества на вечных господ и вечных рабов. В будущее поселяли сверхчеловеков, элоев и морлоков, пролов и всемирных злодеев. Кажется, всё, что можно вообразить в будущем, уже вообразили и описали.

О будущем нужно думать всегда. Но когда я прочел, что у одного из жителей Кобрина украли космический корабль, то понял, что мы опоздали, и прежде чем думать о будущем, нужно пересмотреть свои представления о настоящем. Что делать с кражей космических кораблей в городе, где нет даже городского самоуправления?

Снова приходится вспомнить Бродского: «Грядущее настало, и оно переносимо!»

Труд, творчество, игра, общение, секс, сон, развлечения, исполнение ритуалов – существует множество способов времяпрепровождения человеком. Культура и цивилизация считает одни способы времяпрепровождения хорошими, достойными, правильными, другие же, наоборот, плохими, недостойными, неправильными. Как будет проводить время человек в ближайшем будущем?

Есть сведения, что хищники могут спать по 20 часов в сутки. Остальные 4 часа они проводят в добывании пищи, отправлении естественных потребностей, играх, и, поддаваясь ориентировочному рефлексу, в исследовании среды своего непосредственного обитания. Травоядные же спят мало, потому что на добывание низкокалорийной пищи им приходится тратить очень много времени, настолько много, что на любопытство его совсем не остаётся.

Что будут делать люди, когда труд, необходимый для удовлетворения базовых потребностей (три нижних уровня пирамиды Маслоу), будет занимать совсем мало времени в масштабах общих затрат времени в больших сообществах? Совокупное свободное время цивилизации никогда не распределялось поровну между людьми. Одни работали для удовлетворения потребностей других людей. Но, тем не менее, по мере прогресса человечества совокупное свободное время человечества растет, причем растет с ускорением. Как человечество распорядится своим огромным свободным временем, ведь не будет же оно спать по 20 часов в сутки?

Творчество и познание в его высших проявлениях не является естественной потребностью человека. По мере увеличения свободного времени человечество изобретает всё новые и новые способы убийства времени: наркотики, химические и психоделические, развлечения, экстремальные и рискованные занятия, война и извращения – фантазия человека неисчерпаема в части нахождения новых способов убийства времени.

Древним утопистам казалось, что занятие творчеством (искусством в широком смысле) будет главным способом утилизации свободного времени. Они не учитывали того обстоятельства, что творчество, как и любое производство, невозможно без потребления. Неумеренное потребление свойственно любому типу потребления. Неумеренно можно не только есть, употреблять наркотики, но и слушать музыку, посещать различные зрелища, играть в различные игры и заигрываться. Паразитическими классами во все времена были не столько аристократы и правители, сколько люмпены с неумеренными аппетитами, требующими «хлеба и зрелищ».

Будущее закладывается сегодня. Из вчерашней пыли образуется сегодняшняя грязь. То, на что мы тратим сегодня совокупное свободное время в Беларуси, и задаёт перспективу нашего будущего.

Вариантов у нас несколько:

– Мы являемся той частью человечества, которое работает на удовлетворение базовых потребностей человечества, то есть обеспечивает свободное время другим (регион пролов или морлоков).

– Мы становимся паразитической частью человечества, убивающей ту долю совокупного свободного времени человечества, которая досталась нам («Хищные вещи века», «О этот дивный новый мир»).

– Мы находим способ хорошего, достойного и правильного распоряжения доставшегося нам совокупного свободного времени человечества.

А как это – достойно и правильно распорядиться свободным временем? Для этого следовало бы исследовать и проанализировать КДБ (каждый день беларуса) сегодня и вообразить, спроектировать и организовать КДБ на завтра.

 Ірына Дубянецкая

Беларус будучыні: дэканструкцыя ідэнтычнасьці

1. Будучыня, свой час і люстэрка мінулага.

50 гадоў беларускай гісторыі. Пошукі сябе і канструяваньне ідэнтычнасьці: 1817–1867–1917–1967–2017.

2. Чалавек другой паловы 21-га стагоддзя: адукацыя, культура, навука, тэхналёгіі, ідэі.

Наступствы сыходу чалавека ў віртуальны сьвет. Віртуальны сьвет і інтэлектуальныя пошукі пачатку 20-га стагоддзя: супрэматызм Казіміра Малевіча і ліючаяся форма Ігната Абдзіраловіча.

3. Беларуская нацыянальная і рэлігійная тоеснасьць.

Прарыў беларускай ідэнтычнасьці: “усё спраўдзіцца, але ўсё ня так”. Беларуская мова як мова сьвятла і семдзесят моў пост-біблейскае традыцыі. Шматмоўнасьць Беларусі: гістарычная рэальнасьць і мроя будучыні. Рэлігійная ідэнтычнасьць беларуса і шматрэлігійнасьць Беларусі: “дзесяць мільёнаў беларускіх мусульман”.

Павал Баркоўскі

Грамадства дыссэнсусу: утопія разумення

Калі мы разважаем пра будучыню сацыяльных сістэм, мусім разглядаць не столькі план тэхналогіі ці ідэалогіі, колькі план камунікацыі, таго, што вызначае структуру дачыненняў паміж людзьмі. Падобным разважаннем вызначаны той камунікатыўны паварот у філасофіі ХХ ст., які найбольш рэпрэзентаваны фігурай Ю. Габэрмаса. Найбольш вызначальным вобразам нашай будучыні можа стаць высвятленне таго, на якіх падставах можа ажыццяўляцца камунікацыя і ўзаемадзеянне паміж намі ў перспектыве Ўтопіі, вобраза жаданай будучыні. Бо на сёння ёсць праблема таго, што камунікацыя паміж людзьмі збольшага грунтуецца на прымаце непаразумення і жадання сцвярджэння аўтаноміі ўласнай пазіцыі, ідэнтычнасці. Насуперак гэтаму, Габэрмас прапануе сваю ўтопію камунікатыўнага грамадства, дзе галоўны рэй вядзе грамадскі кансэнсус на тле нарматыўнасці камунікатыўнага розуму. Гэта значыць магчымасць набыцця праз камунікацыю такой еднасці паміж людзьмі, якая б прыводзіла іх да слушнасці і неабходнасці агульнай перспектывы, знаходжання ўзаемазвязанай і грамадска прызнанай пазіцыі. Але, як на тое слушна ўказваюць такія аўтары як М. Бланшо, Ж. Нансі і Ж. Ліятар, такая ўстаноўка можа весці да аўтарытарызму і несвабоды індывіда, змушанага альбо клапаціцца пра сваю злучанасць з камунікатыўным “мы”, альбо выпадаць з дыскурсіўнага і камунікатыўнага цэлага, рабіцца радыкальна чужым. Грамадства кансэнсусу адно ўяўляецца празрыстым і рацыянальным, насамрэч яно абапіраецца на непразрыстыя аснаванні набыцця агульнае згоды і рэпрэсіўныя механізмы навязання агульнага парадку і ладу мыслення, як у вядомых эксперыментах, дзе іхні ўдзельнік мусова пагаджаецца з думкамі іншых, бо не ў стане супрацьпаставіць сябе агульнае згодзе, калі нават перакананы ў яе няслушнасці. Гэта павяртае нас да метафары грамадства дыссэнсусу як мадэлі, якая зыходзіць з 2 асноўных прынцыпаў: 1) устаноўкі на гетэраномію грамадскай сувязі – нас не злучае агульнасць паходжання ці ідэі, калі мы ўтвараем супольнасць, нашая сувязь грунтуецца хутчэй на ўсведамленні неабходнасці быць разам, нясплочанасці доўга перад іншымі; 2) устаноўкі на прыслохоўванне да голасу іншага, невыводнасці яго з агульнай прасторы нарматыўнасці. “Мы мыслім разам, але не адзіна падобным чынам” (Б. Рыдынгс), “мы адмаўляемся прызнаваць легальнасць адзінай крыніцай легітымнасці” (І. Пршыбань), мы можам дзейнічаць разам, але не падзяляць каштоўнасцяў адзін аднога. У аснове грамадства дыссэнсусу можа ляжаць усталяваны А.Гонэтам прынцып прызнання (шанавання): мы маем даваць магчымасць іншаму выяўляць сабе так, як той сябе прад’яўляе. Пры гэтым механізм прызнання не мусіць быць ані гвалтоўным, ані фармальным. Мы павінны прызнаць іншага ў ягоным прагненні быць асобным і рабіць нешта побач з намі так, каб не зачыняць ні яму, ні сабе магчымасцяў для дзеяння праз звядзенне ўсяго да прынцыпу грамадскай аўтаноміі. Зрэшты гэта ставіць пытанне пра разуменне: як мы павінны паразумецца ў падобным грамадстве будучыні. Просты адказ нібыта кажа, што разуменне дасягальнае менавіта праз кансэнсус: калі мы ўсе будзем разважаць аднолькава і згодна ва ўсім, мы будзем найлепш разумець адзін аднога. Але гэта хібны шлях, бо рэпрэзентуе хутчэй не разуменне, а адзінадумства і таталітарызм мыслення ў найгоршым выглядзе. Разуменне – гэта хутчэй “адчыненасць да Іншага” (Г. Гадамер), жаданне даць месца іншаму ў сваім уласным, рыхтоўнасць слухаць перад жаданнем прамаўляць (М. Гайдэгер), магчымасць сцвердзіць ідэал і ўтопію грамадскай сувязі, у якой мы шануем чужыя выбары і рашэнні, і больш углядаемся ў магчымасць неяк спалучыць нашыя дзеі ў агульную справу заміж таго, каб падначаліць усіх выкананню адной справы. Шанаваць грамадскае больш за рэчыўнае – гэта найсапраўдная ўтопія сацыяльнага.

Андрэй  Ягораў

Кіраванне будучыняй: ідэалогія “зялёных”

кароткія тэзы

“Бясколерныя зялёныя ідэі спяць раз’юшана”

прыклад семантычна бессэнсоўнага выказвання  Ноама Хомскага з кнігі “Сінтаксічныя структуры” (1957)

 

1.         Яшчэ некалькі год таму мы меркавалі, што жывем у постідэалагічным свеце. Ідэалогія пачала паміраць трошкі раней за аўтара, і “памірала” не адзін раз, але, як і аўтар, раптам апынулася жывой.

2.         Апошнім часам мы перажываем вяртанне ідэалогіяў у сацыяльную практыку: “новыя правыя” у Еўропе, “рускі свет”, актуальныя выбары ў Злучаных Штатах

3.         Ідэалогія не памерла, але страціла свой “натуралізм”. Рэфлексіўны сацыяльны суб’ект больш не верыць, што ідэалагічныя канструкцыі (і нават сацыяльная веда) праўдзіва адлюстроўваюць свет якім ён ёсць. Ідэалогія больш не падманвае. Ідэалогія разумеецца як штучна сканструяваная.

4.         Ідэалогія прысабечвацца індывідам праз валявы акт яе выбару з набору экспанаваных варыянтаў. Гэта таксама і этычны выбар, бо цягне за сабой неабходнасць дзейнічаць у адпаведнасці з абраным корпусам каштоўнасцяў і ідэяў. Прыклад: нацыя для кансерватызма і для нацыя для лібералізма.

5.         Гэты выбар не абавязковы, але карысны для рэфлексіўнага суб’екта. Мысленне патрабуе засваення і наяўнасці досведу цэлага – “вялікага наратыву”, “стылю”, “праекту”, альбо яно асуджанае на фрагментарнасць. Фрагментарнасць не дае магчымасці крытыкі, калі саму фрагментарнаць не лічыць апошняй цэласнасцю (як тое робіць постмадэрнізм).

6.         Ідэалогія мусіць упарадкаваць светаўспрыманне і сканструяваць свет будучага.

7.         Ідэалогіі канкуруюць за ўяўленне будучыні, а значыць, і за самую будучыню.

8.         Ідэалогіі ёсць штучнымі мовамі, з якіх канструююцца карціны свету, дзеянні па іх рэалізаціі, прагматычныя матывацыі рабіць так, а не інакш.

9.         “Зялёная” ідэалогія авалодала светам і будзе фармаваць яго будучыню.

10.       Ідэалогія “зялёных”: глабальная, рознаўзроўневая (чалавек – супольнасць – нацыя – чалавецтва), практычна скіраваная, ахоплівае большасць розных сфераў, адкуль паходзяць выклікі, адмаўляе ўладкаванне гэтага свету, мае “пужалку” канца свету

11.       Супярэчнасці ідэалогіі “зялёных”. “Зяленыя” – тэхналагічныя кантруктывісты, якія не могуць уявіць уласны кантруктывізм. “Зялёныя” уявілі развіцце тэхналагічнай, сацыяльнай, эканамічнай кампаненты, але забыліся на антрапалогію. Практычная задача – гэта ўяўленне новай антрапалагічнай перспектывы.

Ярослав Бекиш

Три «зеленые» утопии

Доклад будет состоять из трех частей:

•          -Мирный страус

•          – Нью-Васюки Джереми Ривкина

•          – устойчивое желание устойчиво развиваться

Татьяна Щитцова

Что такое «нациетворчество»,

или L’attitude  de modernité Игната Абдираловича

Несколько вводных тезисов

Есть определенная гомология между эссе Абдираловича и известным текстом Канта, отвечающим на вопрос, что такое Просвещение. Кант адресует свой текст королю и гражданам Пруссии, при этом его аргументация носит универсалистский характер: локальная социально-политическая ситуация становится почвой (исторической мотивацией) для формулирования тезисов, программных как в локальном, так и в общеевропейском масштабе.

Абдиралович своим эссе словно отвечает на вопрос «что такое нациетворчество», исходя при этом из беларусской ситуации и формулируя свои положения таким образом, что их применимость к Беларуси одновременно предполагает их универсальную значимость.

Историческая взаимосвязь предметов обсуждения в рассматриваемых текстах (просвещение и нациетворчество — два равнозначных элемента модерна) обусловливает важность их сопоставления. Последнее представляет особый интерес в плане истории идей: в первые десятилетия 20 века интеллектуальным mainstream в Европе была отнюдь не «философия просвещения», а «философия жизни». В этой связи эссе Абдираловича выявляет то, о чем впоследствии писал Фуко, интерпретируя работу Канта: просвещение может оставаться в силе не в качестве некоторой доктрины, а в качестве определенной установки («установки современности»). Размышления Абдираловича – это актуализация «установки современности» в связи с вопросом о беларусском нациетворчестве. Этот тезис предполагает, что по отношению к его работе должна быть проделана та же критическая процедура, которая была проделана Фуко по отношению к работе Канта: необходимо отделить идеологические (романтические, спекулятивно-метафизические итп) содержания, утратившие историческую и эпистемологическую валидность, от принципов, позволяющих нам выступить преемниками проекта Абдираловича. Эта критическая работа – условие возможности актуализации его интеллектуальных устремлений сегодня.

Среди значимых моментов, составляющих констелляцию «установки современности» Игната Абдираловича, особого внимания заслуживают следуюшие:

— то, каким образом, обосновывается пересечение сингулярного (локального) и универсального (здесь пролегает концептуальное отличие между Кантом и Абдираловичем);

— выход за рамки рационалистической парадигмы эпохи Просвещения;

— развитие неэссенциалистской концепции беларусского национального проекта.

Иван Сухий

Беларусь как европейская мечта постсоветского человека

●2050 год. Беларусь входит в пятерку самых богатых по НД на душу населения стран мира (впереди почти всех стран Евросоюза).

● За 35 лет страна прошла путь, во многом схожий с Финляндией в 1945-1980 гг, но даже с лучшими результатами.

●Основы экономики, сложившиеся к 2030 году – сектор (особенно создание новых форм на основе ), биотехнологии и экологическое сельское хозяйство.

  • В Беларуси сформировалась современная европейская двуязычная нация. 30 % населения говорит на беларусском, почти все остальные – на беларусской версии русского языка. Все изучают в школе оба языка и могут свободно изъясняться на них. Более престижным считается беларусский.

●Беларусь, подобно Норвегии, отказалась вступать в Евросоюз и проводит политику культурной и экономической интеграции в Европу без интеграции политической и военной.

●Политическая и военная интеграция с Россией была сильна до середины 2020-х, потом пошла на убыль, но формально её элементы сохранялись еще долго.

●Ключ к поразительному успеху нации – в использовании ресурса, который с 2020-х стал основным для развития: высокообразованной молодежи и профессионалов науки и бизнеса со всего бывшего постсоветского пространства, особенно из России.

●Политический режим, который до середины 2020-х препятствовал созданию благоприятного делового и общественного климата, тем не менее вовремя осознал важность притока “мозгов”. Всё началось с программистов, распространилось на все -специальности, а потом процесс постепенно захватил многие современные области знания и бизнеса.

●Во второй половине 2020-х режим пережил мягкую трансформацию в силу не столько смены поколений властной элиты, сколько в силу того, что страна и экономика буквально ушли у него из-под ног. Ну и сыграл роль личностный фактор “беларусского Ли Куан Ю”, вдохновившегося идеей превращения страны в “силиконовое болото” (термин потом поменяли на “центр виртуального мира”, -центр).

●Процессы на большей части бывшего постсоветского пространства с середины 2010-х годов обеспечили Беларусь всё возрастающим притоком молодых, амбициозных, европейски ориентированных людей, которым было трудно или невозможно реализоваться там, где они родились, и которые охотно переезжали в страну с понятной родственной культурой. В страну, которая по стилю жизни даже в условиях режима своего первого президента была полуевропейской.

●Оказалось, что далеко не все выходцы с территории бывшего Советского Союза даже через 50 лет после его распада могут/ хотят постоянно жить в Западной Европе или Северной Америке, особенно после достижения возраста 30-35 лет. Многие, постранствовав по миру, охотно выбирают альтернативу европейской по культуре и стилю жизни (особенно с 2030-х), но всё еще близкой им по духу Беларуси.

●На заре независимости Беларусь называли “заповедником СССР”. Парадоксальным образом страна использовала это своё свойство для того, чтобы стать “воронкой”, сфокусировавшей лучшие интеллектуальные силы канувшей в лету сверхдержавы.

Міхал Анемпадыстаў

Беларуская прастора ў тры У. Успрыманні, уяўленні, упадабанні

План выступу:

1. Крывізна. Геамарфалогія і каланізацыя.

2. Форматворчасць як мадэль спазнання сусвету. 

3. Культура земляробства і лакалізацыя прасторы. 

4. Вертыкальная пабудова сусвету. 

5. Прастора і час у фальклёры і летапісах. 

6. Навуковае спазнанне прасторы

7. Тутэйшасць

8. “Геаграфія Беларусі” і “Каралеўства Беларусь”.

9. БССР і РБ

10. Краіна

Міхаіл Баярын

Беларусь Вялікага Стылю

 Мы жывем у час, калі беларуская культура зьмяняе сваю субстанцыю. Яна перамяшчаецца зь вёскі ў горад. Але зараз гэта – глябальны горад. Што амаль тое самае, як пераехаць зь беларускай вёскі на Марс. І нашае пакаленьне нясе адказнасьць за посьпех гэтага перамяшчэньня. Мы ўспадкавалі культуру, якая стваралася як музэй, тэзаўрус, збор артэфактаў. Мы вучым мову па слоўніках, а песьні – у фальклёрных экспедыцыях. Каб выжыць ва ўмовах глябальнага гораду, нам належыць зрабіць з музэю сумму тэхналёгіяў. Беларуская культура мае стаць узнаўляльнай, нават на Марсе. Гэта значыць, нам патрэбна граматыка культуры. Бо адна справа – перадаваць мову з вуснаў у вусны, а другая – вучыць яе паводле падручніку. Граматыка культуры – гэта Вялікі Стыль, гэта той нахіл пяра, які адбіваецца на ўсім і пазнаецца ва ўсім, што пішацца ў межах культуры.

Падзеі:
Тэмы: