Кембрыдж гуляе: Лятучы запрашае разам адзначыць надыход Новага году!

11 снежня 2014

Дарагія сябры і шаноўныя калегі!

26 снежня

Лятучы запрашае Вас разам адзначыць надыход Новага году!

Калядныя гульні, цуды і пераўтварэнні праявяць нашую сутнасць ў люстэрках ўніверсітэцкіх традыцый, мараў і ўяўленняў пра сапраўдную навагоднюю вечарыну “Кембрыдж гуляе!”

На вечарыне Вас чакаюць:

  • новыя пачэсныя прызначэнні “свядомага”, “падсвядомага” і “несвядомага” Лятучага ўніверсітэта
  • традыцыйная  варажба “на беларускім мысленні”
  • калядны падарунка-абмен 
  • “універсітэцкі дух” часова выконваючы абавязкі Дзеда Мароза
  • святочная фотасессія
  • атмасфера нашых мараў і ўяўленняў пра універсітэцкае жыццё:  элегантныя і паспяховыя прафесары, гарэзлівая будучая і сапраўдная інтэлектуальная і культурная эліта, традыці і стыль універсітэцкага ладу жыцця.

…. а таксама лёгкія і не вельмі напоі, кава ды гарбата, святочнае печыва і традыцыйныя навагоднія мандарыны з апельсінамі….

Для ўдзелу ў вечарыне неабходна:

*    Адпаведны “Кембрыдж гуляе” дрэс-код: гальштукі і мятлікі, сукенкі і абцасы, святочны і элегантны стыль, з адценнямі і адбіткамі напружанай мысліўнай і духоўнай працы

*    Падарунак. Кніга ці іншая прылада, карысная для мыслення з Вашымі пажаданнямі і віншаваннямі, якімі мы будзем дзяліцца адзін з адным

*    Мары пра будучыню, каб было што загадаць і пажадаць.

Па традыцыях універсітэцкіх сяброўскіх вечарын прысмакі ды напоі набываем разам. Свой унёсак (100 тыс.) Вы можэце абмяняць на адмысловы квіток у Таццяны Вадалажскай ці Галіны Вячэславаўны на Падворку ці падчас лекцый і семінараў.

Вечарына адбудзецца 26 снежня, на Падворку (вул.Баграціёна, 39). Пачынаем а 18-й гадзіне.

Да сустрэчы! 

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар