
Беларускі Калегіюм, Цэнтр міждысцыплінарных гуманітарных даследаванняў, Кнігарня Логвінаў запрашаюць 1 снежня на гутарку з доктарам тэалогіі, бібліісткай, акадэмічным дырэктарам Беларускага Калегіюму Ірынай Дубянецкай .
У 2017 годзе адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, якое было ініцыяванае выбітным культурным дзеячам ВКЛ, філосафам і медыкам Францішкам Скарынам. Першай выдадзенай ім кнігаю стаўся «Псалтыр», за якім адбылося выданне іншых кніг Бібліі.
Скарына здзейсніў своеасаблівы падвойны пераклад: пераклаўшы біблійную спадчыну ў прастору беларускай мовы і пераклаўшы беларускую мову ў медыум друку. Гэты “двайны ход” зрабіў Скарыну сапраўдным геніем культурнай рэвалюцыі, якая мела ўстаноўчае значэнне для развіцця беларускага “друкаванага слова” і ў выніку якой адбылося фундаментальнае ўзбагачэнне сімвалічнага поля беларускай мовы і тым самым – усяе беларускамоўнай культурнай прасторы.
На сустрэчы плануецца абмеркаваць сацыякультурныя адметнасці гэтай рэвалюцыі, яе значэнне для сучаснай Беларусі і актуальнасць яе паўтарэння.
Сустрэча адбудзецца 1 снежня ў Кнігарні Логвінаў (Мінск, пр-т Незалежнасцi 37А), пачатак у 18.30.
Весці сустрэчу будзе філосаф, прафесарка дэпартамента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Таццяна Шчытцова.
Удзел у сустрэчы толькі на аснове папярэдняй рэгістрацыі.
Зарэгістравацца можна да 28 лістапада тут: lohvinaupress@gmail.com, з пазнакай «Гутарка з Дубянецкай».
Колькасць удзельнікаў абмежаваная!
Па тэме: