
Centrum Wspierania Inicjatyw Międzynarodowych (The Support Centre for International Initiatives) запрашае да ўдзелу ў конкурсе на лепшы аналітычны тэкст.
Конкурс праводзіцца ўжо трэці раз і цяпер ён адрасоўваецца прадстаўнікам беларускіх навуковых, экспертных і фарміруючых грамадскую думку сфер. У конкурсе могуць удзельнічаць беларускія навукоўцы і спецыялісты ў галіне паліталогіі, сацыялогіі, міжнародных адносін, эканомікі, гісторыі, права; журналісты, якія працуюць у газетах, на радыё, тэлебачанні і для інтэрнэт-парталаў, а таксама супрацоўнікі аналітычных, акадэмічных і навуковых цэнтраў Беларусі.
На конкурс будуць прымацца работы, якія адказваюць высокім журналісцкім стандартам з пункту гледжання мовы і формы, змест якіх павінен адказваць прапанаваным тэмам конкурсу (існуе магчымасць выбару некалькіх тэм з розных блокаў):
Блок А. ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА
Блок Б. ДЗЯРЖАЎНЫ ЛАД
Блок В. ГРАМАДСТВА І ДЗЯРЖАВА
Блок Г. БЯСПЕКА
Блок Д. ЭКАНОМІКА
Прызы:
І месца – 1200 еўра
ІІ месца – 800 еўра
ІІІ месца – 400 еўра
На конкурс прымаюцца работы на беларускай, рускай і польскай мовах.
Прыём тэкстаў да 30 сакавіка 2018 г.
Правілы конкурсу і дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце Centrum Wspierania Inicjatyw Międzynarodowych.