
Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў (МАГ) аб’яўляе конкурс на атрыманне грантаў для ўдзелу ў летнім кангрэсе Association for Slavic, East European, & Eurasian Studies (ASEEES), які адбудзецца 14-16 чэрвеня 2019 года ў Заграбе (Харватыя).
Тэма кангрэса – “Культурная войны”.
Да ўдзелу ў конкурсе грантаў дапускаюцца навукоўцы з Беларусі, Украіны і Расіі, якія з’яўляюцца членамі МАГ, і якія атрымаюць пацвярджэнне аргкамітэта аб удзеле ў кангрэсе ASEEES (тэрмін падачы заявак на кангрэс – 15 лістапада, падаць заяўку можна ТУТ).
Грант у памеры 700 даляраў, які прадастаўляецца МАГ, складаецца з аплаты арганізацыйнага ўзносу, а таксама датацыі на праезд і пражыванне на час кангрэса.
Для ўдзелу ў конкурсе МАГ неабходна падаць індывідуальную заяўку, якая ўключае наступную інфармацыю:
Заяўкі на конкурс МАГ варта дасылаць у электроннай форме па адрасе: obukhina@acls.org. Тэрмін падачы заявак – да 25 студзеня 2019 года.
Адбор заявак будзе ажыццяўляцца членамі Савета МАГ. Вынікі конкурсу грантаў будуць абвешчаныя ў канцы лютага 2019 года.
Па пытаннях уступлення і сяброўства ў Міжнароднай асацыяцыі гуманітарыяў трэба звяртацца па адрасе: fenno@ucu.edu.ua.