
17 мая 2019 года Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі і Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” прадставяць вынікі другога комплекснага маніторынгу сферы культуры Беларусі.
Маніторынг накіраваны на адсочванне рэалізацыі Рэспублікай Беларусь Канвенцыі ЮНЕСКА «Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння». Канвенцыя засяроджваецца на развіцці умоваў для культурнай разнастайнасці, узмацненні ўплыву сферы культуры на развіццё грамадства і асобнага чалавека, пашырэнне магчымасці самавыражэння культурных груп і асобных людзей.
Упершыню маніторынг праводзіўся ў 2015 годзе, калі былі распрацаваныя асноўныя тэхнікі вымярэння і зроблены першы замер стану сферы культуры Беларусі ў адпаведнасці мэтам і каштоўнасцям Канвенцыі. У гэтым годзе адбыўся другі замер і даследчыкі прадставяць параўнаўчыя вынікі і высновы.
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, зробленыя на падставе экспертных ацэнак і аб’ектыўных паказчыкаў, будуць прадстаўленыя і абмеркаваныя на міні-канферэнцыі.
Даследчая група: Т. Вадалажская, А. Ягораў, К. Раманчык, Т. Кедрык, А. Жасткова, В. Лашкевіч, А. Зянько, К. Мальцаў, Н. Новікава, А. Зуйкова.
У праграме мерапрыемства:
– Прадстаўленне вынікаў маніторынгу даследчай групай, дыскусія;
– Праца группаў па абмеркаванні прапановаў і перспектыўных крокаў у развіцці сферы культуры.
Па выніках сустрэчы заўвагі, высновы і рэкамендацыі будуць дададзеныя ў канчатковую публічную справаздачу, а таксама аформленыя ў матэрыял для Міністэрства культуры Беларусі.
Да ўдзелу запрашаюцца прастаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый, ініцыятыўныя групы і спецыялісты ў сферы культуры, бізнэсоўцы і эксперты.
Колькасць месцаў абмежаваная. Для ўдзелу неабходная папярэдняя рэгістрацыя.
Заяўкі прымаюцца да 14 мая.
Тэкст Маніторынга будзе загадзя высланы зарэгістраваным удзельнікам.
Па дадатковых пытаннях звяртайцеся:
+37529 2796339, cet.eurobelarus@gmail.com