
Лятучы запрашае да вывучэння курса “Гульня ў культуры, мысленні і практыцы” у фармаце групавых дыскусій. Прыём заявак да 17 кастрычніка.
Гэты адукацыйны фармат мы распачалі нядаўна і цяпер група, што вывучае курс пра грамадзянскую супольнасць, ужо ўпэўненна рухаецца да завяршэння. Прапануем наступны курс, вывучэнне якога будзе ісці ў фармаце: групавога дыскусійнага саманавучання.
Курс “Гульня ў культуры, мысленні і практыцы” (У.Мацкевіч, Т.Вадалажская) прапануе разабрацца ў разнастайных падыходах да гульні і з самой сутнасцю “чалавека гуляючага” (Homo Ludens). Аўтары сцьвяржаюць, што сучаснасць і новыя выклікі звязаныя менавіта з гульнявой карцінай свету і ладам дзеяння.
Курс дазволіць пазнаеміцца з самымі рознымі стасункамі гульні з тэатрам, адукацыяй, матэматыкай ці рашэннем сацыяльных праблемаў.
Курс існуе ў відэафармаце, але мы прапануем аб’яднацца ў групу і прайсці яго супольна. Як гэта будзе адбывацца?
Па выніках удзельнікі атрымліваюць сэртыфікаты.
Пачатак заняткаў – 21 кастрычніка.
Заняткі будуць адбывацца кожны чацьвер, а 19-ай. Курс разлічаны на 7 заняткаў.
Для таго, каб далучыцца, зарэгіструйцеся, калі ласка, да 17 кастрычніка (уключна).