Лекцыя “Мастацкі нонканфармізм 1980-х”

14 сакавіка 2017

Кнігарня “Логвінаў” запрашае 16 сакавіка на лекцыю ад аўтараў фотаальбома «Мінск. Нонканфармізм-1980-х”.

Мінскі мастацкі нонканфрамізм, альбо «неафіцыйнае мастацтва» ці «андэрграўнд», — значная з’ява на тэрыторыі ўсіх постсавецкіх, постсацыялістычных краін, у межах якой адбывалася барацьба за права на свабоду, вольнае мысленне і мастацкае выказванне. Хто былі галоўныя героі мінскай сцэны? Якімі падзеямі адзначаны той час? Чаму ўсё ж “нонканфармізм”? Пра што мы яшчэ не ведаем? І ці можна спадзявацца, што беларускі мастацкі нонканфармізм стане новым культурным брэндам краіны? 

Аб гэтым распавядуць аўтары фотаальбома «Мінск. Нонканфармізм-1980-х”  Таня Арцімовіч і Артур Клінаў.

Крыху пра альбом. У серыі «Калекцыя пАРТызана» выйшаў фотаальбом «Мінск. Нонканфармізм-1980-х», куды ўвайшлі архіўныя фотаздымкі мастакоў і мастачак, удзельнікаў неафіцыйнай мастацкай плыні часоў перабудовы, а таксама ўспаміны пра самыя знакавыя выставы, падзеі і арт-групы. Кніга з’яўляецца працягам аднайменнай выставы, якая была зладжаная «pARTisan» у траўні 2015 года. 

Мерапрыемства ў ФБ.

16 сакавіка

Пачатак а 19-й

Кнігарня Логвінаў, Незалежнасці 37а

Уваход вольны!

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар