
Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” прадстаўляюць
МІХАЛ АНЕМПАДЫСТАЎ
КОЛЕР І СТЫЛЬ ЯК МАРКЕРЫ ІДЭНТЫЧНАСЦІ
26 лістапада 2016 г. Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” у межах цыкла “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні” запрашаюць на адкрытую лекцыю вядомага культурнага дзеяча, дызайнера, графіка, аўтара знакавых песенных тэкстаў для беларускіх рок-выканаўцаў, аўтара тэкстаў і канцэпцыі праекта “Народны Альбом” Міхала Анемпадыстава.
Што ўплывала на фармаванне традыцыі беларусаў, нашых уяўленняў пра стыль? Як складвалася гісторыя каларыстычных упадабанняў нашых продкаў? У якіх гістарычных крыніцах мы знаходзім увасабленне і адлюстраванне асноўных колераў? Якую ролю адыгрывае каларыстыка ў нашай матэрыяльнай і нематэрыяльнай культуры, у штодзённым жыцці кожнага беларуса?
Разважаючы разам з лектарам пра мноства гістарычных фрагментаў і наслаенняў, з якіх складаецца Беларускі стыль, мы паспрабуем зразумець логіку яго фармавання і функцыянавання ў культуры сучасных беларусаў, а таксама тое, якую ролю адыгрывае стыль і, у прыватнасці, нашыя каларыстычныя ўпадабанні, у працэсе самаідэнтыфікацыі, пошуку саміх сябе ў гістарычнай і прасторавай адлегласці.
Лекцыя Міхала Анемпадыстава “Колер і стыль як маркеры ідэнтычнасці” адбудзецца 26 лістапада а 18.00 у прасторы тэатра “Крылы халопа” (Брэст, вул. Халтурына 2/1).
Уваход вольны!
Тэл. каардынатара ў Брэсце: +375298231916 (Святлана)
“Лятучы” рэкамендуе:
Міхал Анемпадыстаў. “Уяўляючы Беларусь”. Канспект лекцыі, прачытанай у межах серыі “Галоўнае пытанне” (кастрычнік 2015 г.).
Відэа-запіс лекцыі Міхала Анемпадыстава “Уяўляючы Беларусь”, прачытанай у межах серыі “Галоўнае пытанне” (кастрычнік 2015 г.).