
23 верасня 2016 года ў Мінску адбудзецца публічная лекцыя архітэктара, даследчыка архітэктуры і горадабудаўніцтва савецкага пасляваеннага мадэрнізму Зміцера Задорына.
Публічная лекцыя будзе прачытана ў межах цыкла “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”, які падчас Тыдня беларускага мыслення супольна ладзяць Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”.
11 сакавіка 1984 года, згодна з пастановай Мінскага гарвыканкама, Цэнтральная плошча была перайменаваная ў Кастрычніцкую. Гэтым жэстам гарадскія ўлады замацоўвалі сваё рашэнне аб зацвярджэнні канчатковага праекта Палаца культуры БССР. Са з’яўленнем галоўнага грамадскага будынка горада, пераіменаванага неўзабаве ў Палац Рэспублікі, павінна была скончыцца і пакутлівая гісторыя станаўлення галоўнай плошчы краіны. Але гісторыя не скончылася — Кастрычніцкая плошча працягвае хваравіта мутаваць. Нягледзячы на свой унікальны статус, халодная, суровая і знежывелая, яна застаецца галоўнай ранай у цэнтры Мінска. Ці захавалася ў нас усё-такі нейкая надзея яе вылечыць?
Публічная лекцыя Зміцера Задорына “Цэнтральная плошча як парок сэрца ў целе Мінска” пройдзе 23 верасня, у пятніцу, у прасторы “Корпус8” (Мінск, прасп. Машэрава, 9). Пачатак у 17.30. Уваход вольны!
Наступныя лекцыі цыкла “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”:
Усе лекцыі будуць праходзіць у мінскай прасторы “Корпус8” (прасп. Машэрава, 9). Уваход вольны!