
Летняя школа Лятучага ўніверсітэта сёлета адбудзецца 28-30 чэрвеня. Тэма Летніка-2019 – “Стратэгіі ўніверсітэта ў сучаснай Беларусі”.
Слова “школа” паходзіць ад грэцкага “scole” – вольны час. Гэта час для бяздзейных заняткаў, якія, на самой справе, толькі і дазваляюць думаць, марыць і развівацца, пакідаючы на нейкі час штодзённыя клопаты і практычныя задачы. Асноўная мэта летніх школ – камунікацыя паміж актыўнымі ўдзельнікамі супольнасці, рэфлексія і абмеркаванне вынікаў працы, а таксама фармуляваннне асноўных задач і перспектыў дзейнасці, праграмаванне наступнага кроку ў развіцці.
Мэта Летніка-2019 – сінхранізаваць і ўзгадніць уяўленні і планы па развіцці ўніверсітэцкай тэмы, сфармуляваць стратэгічныя кірункі дзейнасці Лятучага і скаардынаваць іх з іншымі блізкімі ініцыятывамі і практыкамі.
Падчас Летніка мы збіраемся зладзіць змястоўную размову, разлічаную на кола зацікаўленых удзельнікаў. Плануецца абмеркаванне наступных тэмаў:
Па фармаце плануецца шэраг выступаў па гэтых тэмах з далейшым абмеркаваннем. Таксама адбудзецца стратэгічная сесія для прапрацоўкі апошняй з пазначаных тэмаў.
Летнік будзе праходіць у сядзібе Шаблі 28-30 чэрвеня.
Умовы пражывання – намёты і пакоі па 2-4 чалавекі ў доме (спатрэбяцца спальнікі).
Удзел у Летніку на самафінансаванні, унёсак – 60 беларускіх рублёў (харчаванне, пражыванне і трансфер). Падрабязная лагістыка і ўмовы будуць прапісаныя пазней.
Калі вам цікавы ўдзел у Летніку, калі ласка, запоўніце заяўку.
Заяўкі прымаюцца да 10 чэрвеня.
Калі вы гатовыя выступіць у межах пазначаных тэмаў, сфармулюйце сваю прапанову ў заяўцы.
Колькасць месцаў абмежаваная, таму заяўкі будуць праходзіць працэдуру адбору, вынікі якога мы паведамім не пазней за 12 чэрвеня.