“Лятучы” запрашае на гарадскі фэст

29 жніўня 2019

Лятучы ўніверсітэт і ВЕДЫ ONLINE запрашаюць на першы гарадскі сацыяльны фэст.

Пакажам і раскажам, над чым мы працавалі ўсё лета:

  • пра новыя курсы, якія хутка з’явяцца на Дыстанцыйнай платформе Лятучага,
  • новыя функцыянальнасці платформы,
  • новыя магчымасці для гледачоў і слухачоў.

У нефармальнай абстаноўцы пагутарым пра сучасную адукацыю і планы Лятучага ў новым сезоне. Ды наогул прыемна і карысна правядзем час!

Мерапрыемства адбудзецца 1 верасня, у нядзелю, на пляцоўцы IBB (пр-т газеты Праўда, 11), з 11 да 18.

 

***

Сацыяльны фэст ладзіць Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Раў (IBB Minsk) у гонар свайго 25-годдзя.

Падзея разгарнецца на васьмі пляцоўках цягам усяго дня. Праграма ўключае майстар-класы, варкшопы, лекцыі, дыскусіі, маркеты, спектаклі ад сацыяльных, экалагічных ды гарадскіх ініцыятыў і праектаў. Будуць выступы музыкаў, фуд-корт з еўрапейскімі прысмакамі ды нямецкім рыслінгам.

Прыходзьце, будзем радыя вас бачыць!

Тэмы: