Лятучы ўніверсітэт абвяшчае набор на 2016-2017 навучальны год

21 верасня 2016

З 12 верасня пачаўся прыём заявак на агульна-ўніверсітэцкія курсы і семінары ў Лятучым універсітэце. Таксама для слухачоў будзе адкрытая магчымасць далучыцца да працы Школаў магістраў гульні, што былі распачатыя ў студзені 2016 года.

Гэты навучальны год у Лятучы універсітэце будзе акцэнтаваны на працы з Індывідуальнасцю, Самавызначэннем і пабудовай Ідэнтычнасці як асабістай, так і супольнай, з пошукамі і выбудовай Свайго Часу. Як і заўжды мы не даем “правільных адказаў”, а прапануем сродкі, метады і мовы для працы з Індывідуальнасцю, пошуку яе месца ў Мысленні.

 

У гэтым годзе адукацыя ў Лятучым універсітэце зноў будзе ісці на двух узроўнях.

На першым узроўні слухачам прапануюцца агульнаўніверсітэцкія курсы

Яны даюць магчымасць засваення розных падыходаў у мысленні, гуманітарных і інтэлектуальных практыках, знаёмства з актуальнымі і ўнікальнымі напрамкамі сучаснай беларускай думкі, пошуку свайго Настаўніка.

           Індывідуальнасць і мысленне. Уводзіны ў філасофію. Уладзімір Мацкевіч

           Уводзіны ў пост-каланіяльную тэорыюІгар Бабкоў

           Сацыяльная тэорыя і сучаснасць. Галіна Русецкая

           Сучасныя медыя і прынцыпы іх аналіза. Аляксандр  Сарна

           Катэгорыі і прынцыпы гістарычнага мысленняЛілія Ілюшына

           Правілы аналітыкі: дадзеныя ды іх інтэрпрэтацыяАндрэй Ягораў, Тацяна Вадалажская, Алена Барадачова, Мікалай Кацук

            Школа Бібліі з Ірынай Дубянецкай

            D5. “Дэзань!” Міхал Анемпадыстаў

           Тэхнікі сімбалічнай інтэрпрэтацыі. Павел Баркоўскі, Аляксандр Сарна

Другі ўзровень адукацыі ствараюць Школы Магістраў Гульні.

Мы ведаем Magister ludi з твораў Германа Гессе. У Касталіі магістры стваралі новую культуру, якая пераадольвала б стан “фельетонной эпохі”. І фантастычнай Касталіяй гэты пошук не скончаны. Школы магістраў гульні  –  невялікія групы, працуючыя ў  шчыльнай камунікацыі з беларускімі мыслярамі і інтэлектуаламі. У мінулым годзе пачалі працаваць 4 школы і да іх працы можна далучыцца, падаўшы заяўку і праўшоўшы сумоўе.

Школа гісторыі ідэй. Кіраўнік Школы – Ігар Бабкоў. 

Метадалагічная школа. Кіраўнікі Школы – Уладзімір Мацкевіч, Тацяна Вадалажская 

Школа ВКЛ Кіраўнік Школы – Алег Дзярновіч

Школа сацыяльна-філасофскай аналіткі. Арганізатары Школы – супольнасць “Беларускай Філасофскай прасторы”

Цягам года будуць працаваць некалькі семінараў

Яны накіраваны на  распрацоўку ідэй, выпрабаванне набытых ведаў і сфармаваных пазыцый, крытыкі і працы над інтэлектуальнымі задачамі, гэта месца сустрэчы не проста з выкладчыкамі, а з калегамі.

Тэорыі і практыкі дэмакратыі. Вячаслаў Бабровіч

Майстэрня Свамовы: Мысьліць па-беларуску. Міхаіл Баярын, Ігар Кулікоў

Метадалагічны семінарУладзімір Мацкевіч, Тацяна Вадалажская

Універсітэцкі семінар.

Калі Вы жадаеце ўзяць удзел у новай праграме Лятучага ўніверсітэта, неабходна падаць заяўку да 10 кастрычніка (форма заяўкі па спасылцы курса/школы).

Разгорнутую інфармацыю пра курсы, школы і семінары можна знайсці у “Праграме на год” на сайце Лятучага універсітэта.

  • Усе  заняткі бясплатныя
  • Заняткі  першага і другога ўзроўня будуць праходзіць па вечарох і пераважна ў працоўныя дні
  • Па  дадатковых пытаннях можэце звяртацца па адрасе flyuniby@gmail.com           
УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар