
Заяўкі на курсы Лятучага ўніверсітэта першага семестра новага навучальнага года прымаюцца да 10 кастрычніка . Удзельнікам прапануецца шырокае кола тэмаў, з якімі працуюць беларускія інтэлектуалы, даследчыкі і практыкі. У гэтым годзе асноўны акцэнт будзе скіраваны на разуменне, аналіз і практычныя падыходы да сацыяльнага жыцця, інстытутаў і актуальных з’яваў, якія складаюць сучаснае беларускае грамадства. У межах прапанаваных курсаў будуць прадстаўленыя розныя школы і метады аналіза, тэарэтычныя і практычныя падыходы, якія рэалізуюцца ў інтэлектуальным полі Беларусі: сацыяльная крытыка, рэфлексія, метадалогія, культурная палітыка ды інш. Слухачы будуць мець магчымасць разабрацца з актуальнымі з’явамі і планамі жыцця, зразумець іх карані і асвоіць метады мысленчай і практычнай дзейнасці.
У Лятучым універсітэце з 2016 года працуюць два ўзроўні адукацыі.
Першы ўзровень: адкрытыя курсы для слухачоў Лятучага ўніверсітэта. Ён працуе як прастора засваення розных падыходаў у мысленні, гуманітарных і інтэлектуальных практык, знаёмства з актуальнымі і ўнікальнымі напрамкамі сучаснай беларускай думкі, пошуку свайго Настаўніка. У першым семестры гэтага ўніверсітэцкага года Лятучы ўніверсітэт прапануе наступныя курсы першага ўзроўню:
Цягам года будуць працаваць таксама некалькі семінараў, накіраваных на распрацоўку ідэй, крытыку і абмеркаванне актуальных пытанняў і з’яваў. Аб семінарскіх сустрэчах будзе абвяшчацца асобна.
У мінулым годзе з’явілася дадатковая магчымасць адукацыі праз дыстанцыйную платформу Лятучага універсітэта. На ёй прадстаўленыя курсы Уладзіміра Мацкевіча, Ліліі Ілюшынай, Вольгі Орышавай, Ігара Бабкова, Галіны Русецкай, Тацяны Вадалажскай, Тацяны Мішаткінай, Ірыны Дубянецкай і Міхала Анемпадыстава. Там жа можна знайсці шэраг публічных лекцый па самых розных пытаннях: будучыня, паэзія, герменэўтыка, этыка, блокчэйн і г.д.
Другі ўзровень: школы Магістраў Гульні. Школы Магістраў Гульні ствараюць дадатковую ступень у структуры адукацыі Лятучага ўніверсітэта, якая разлічана на супольную інтэлектуальную працу невялікіх групаў са шчыльнай камунікацыяй з Настаўнікамі – беларускімі мыслярамі і інтэлектуаламі. Школы пачалі сваю працу ў студзені 2016-га і разлічаны на два з паловай гады (па травень 2018-га года). Яны ўжо сфармавалі свой шлях, стыль мыслення і адмысловую супольнасць. Але да некаторых з школ ёсць магчымасць далучыцца і ў гэтым годзе. Для гэтага трэба падаць заяўку і прайсці сумоўе з кіраўніком школы.
Падрабязнасці праграмы – ГЛЯДЗІЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ.
УМОВЫ: