Адкрыты прыём заявак на майстар-клас па напісанні тэзісаў і заявак для міжнародных канферэнцый. Семінар адбудзецца 27 кастрычніка напярэдадні канферэнцыі «Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны» (Мінск, 28-29 кастрычніка). Майстар-клас ладзіцца пры падтрымцы Міжнароднай асацыяцыі гуманітарыяў (МАГ), арганізаванай Амерыканскім саветам навуковых таварыстваў.
Акадэмічнае пісанне усё больш рэгулюецца міжнароднымі стандартамі, усталяванымі рэдактарамі часопісаў, кнігавыдаўцамі і арганізатарамі канферэнцый. Каб быць прынятымі да публікацыі або да ўдзелу ў канферэнцыі, аўтары тэкстаў і заявак павінны прытрымлівацца стандартаў структуры і формы. Пераканаўча і выразна прадставіць свае тэзісы – першы крок да поспеху. Даследчыкі, асабліва тыя, чыя родная мова не ангельская, часта сутыкаюцца з дадатковымі складанасцямі. Многія аўтары, атрымліваючы адмовы, абвінавачваюць у адсутнасці поспеху дрэнную ангельскую або лакальны характар сваёй тэмы. Аднак, у многіх выпадках рэальная праблема заключаецца ў няведанні міжнародных канвенцый, якія датычацца структуры і формы тэкстаў.
Для тых, хто жадае падвысіць сваю падрыхтоўку ў напісанні тэзісаў для міжнародных канферэнцый, 27 кастрычніка 2017 года ў Мінску МАГ правядзе майстар-клас, прысвечаны рамяству напісання тэзісаў для канферэнцый і прэзентацый. Удзельнікі будуць мець магчымасць абмяркаваць прынцыпы напісання рэферата (і яго назвы) і ўдасканаліць свае ўласныя тэзісы на аснове калегіяльнай працы і канструктыўнай зваротнай сувязі.
Майстар-клас будзе адбывацца на ангельскай мове.
Майстар-клас адкрыты для ўсіх, але прыярытэт будзе аддавацца сябрам МАГ, асабліва тым, хто збіраецца прысутнічаць на канферэнцыі МАГ «Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны». Для ўдзельнікаў не з Мінска арганізатары майстар-класа забяспечваюць пражыванне на адну ноч.
Для падачы заяўкі трэба запоўніць форму па спасылцы https://goo.gl/nDE6pk. У ёй патрэбна будзе ўказаць загаловак і напісаць анатацыю меркаванага дакладу на канферэнцыі (заснаванага на артыкуле ці іншым тэксце). Нягледзячы на тое, што семінар будзе праводзіцца на ангельскай мове, тэзісы могуць быць прадстаўлены на беларускай, рускай, украінскай ці ангельскай мовах.
Заяўкі прымаюцца да 6 кастрычніка 2017 года.
Майстар-клас вядзе Анджэй Таймоўскі – доктар філасофіі ў галіне паліталогіі. У цяперашні час ён выступае ў якасці дырэктара міжнародных праграм Амерыканскага савета навуковых таварыстваў (ACLS) у Нью-Ёрку і з’яўляецца адным з заснавальнікаў МАГ.
Больш інфармацыі па спасылцы https://goo.gl/nPP6cJ.