Макс Шчур – лаўрэат прэміі Гедройца!

13 кастрычніка 2016

Пераможцам стаў Макс Шчур з кнігай “Завяршыць гештальт” (Тэрнопаль, “Крок”). Другое месца прысуджана Альгерду Бахарэвічу за кнігу “Белая муха, забойца мужчын” (Мінск, “Галіяфы”), на трэцім – Андрэй Адамовіч з кнігай “Таўсьціла і лешч” (Вільня, “Логвінаў”).

У журы прэміі сёлета ўваходзілі: Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Людміла Рублеўская і Ганна Янкута, Анджэй Бжэзецкі і Малгажата Ноцунь. Ганаровы старшыня журы – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча у Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік.

Віншуем пераможцаў! 

Рэцэнзіі на ўсе кнігі шорт-ліста сёлетняй прэміі можна пычытаць на Беларускім журнале.

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар