13 снежня ў Клубе вуснага гісторыка будзе прэзентаваны зборнік па выніках канферэнцыі, арганізаванай Беларускім архівам вуснай гісторыі і партнёрамі.
Выданне гэтай кнігі – важная падзея не толькі для беларускай навукі, але і для ўсяго грамадства, бо тэма рэпрэсій, іх ацэнкі і адносінаў да гэтага перыяду нашай гісторыі становіцца ўсё больш актуальнай. Кніга створана па матэрыялах леташняй канферэнцыі, якая сабрала разам даследчыкаў з Беларусі, Украіны, Польшчы, Расеі – упершыню за апошнія 20 год.
Адкрые прэзентацыю беларускі сацыёлаг і гісторык Аляксей Ластоўскі, які паразважае пра тое, якая памяць пра рэпрэсіі ёсць зараз у беларускім грамадстве, ці можна сказаць, што мы асэнсавалі колішнія падзеі і зрабілі важныя высновы.
Таксама на мерапрыемстве будуць прысутнічаць некаторыя з аўтараў зборніка, якім можна будзе задаць пытанні.
Сустрэча адбудзецца 13 снежня ў 18.30 па адрасе: вул. Сухая, 25 (Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна). Уваход вольны.
Глядзіце па тэме:
Курапаты як грамадская прастора і месца памяці
«Устная история» ― философия памяти
Пакаянне нацыі – шлях да будычыні альбо катэгарыяльная памылка?