19 траўня ў Мінску адбудзецца канферэнцыя “Create IT! Тэхналогіі для крэатыўнай будучыні”, якую ладзяць EU Program Culture and Creativityды Balki Project.
Create ІТ з’яўляецца месцам сустрэчы для новых тэхналогій, культуры і творчых індустрый. Гэта футурыстрычны погляд на тое, як Інтэрнэт і новыя медыя, big data і machine learning, віртуальная рэальнасць і дапоўненая рэальнасць могуць фармаваць культуру і творчыя індустрыі будучыні. На канференціі асвятляюцца натхняльныя магчымасці, якія новыя тэхналогіі адкрываюць для культуры, і наадварот, культура і творчасць — да развіцця IT-сферы.
Спікеры з усяго свету, ад Ерэвану да Нью-Йорку распавядуць, якія змены прыносіць буйное развіцце тэхналогій, якія рызыкі і магчымаці адчыняюцца для культуры і крэатыўных індустрый праз выкарыстанне віртуальнай рэальнасці, машыннага навучання, новых медыя і штучнага інтэлекту. Паралельныя кейс-стадзі лепшых еўрапейскіх прыкладаў і практыка-арыентаваныя майстар-класы дазволяць адразу ўжыць веды на практыцы.
Даведацца больш і зарэгістравацца можна тут. Апошні тэрмін рэгістрацыі – 5 траўня!