Месяц польскай літаратуры з кнігарняй Логвінаў

28 кастрычніка 2016

Паэтычныя чытанні, гутаркі з польскімі літаратарамі і журналістамі ды іх беларускімі перакладчыкамі, тэатралізаваная прэзентацыя рамана, канцэрт рок-гурта… Усё гэта – традыцыйны, ужо пяты па ліку, “Месяц польскай літаратуры з кнігарняй Логвінаў”, які пройдзе ў лістападзе 2016 году ў Мінску.

3 лістапада (чацвер). Урачыстае адкрыццё “Месяца польскай літаратуры з кнігарняй Логвінаў” і тэатралізаваная прэзентацыя кнігі Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча “Знахар”. З удзелам дыпламатычнага корпуса, перакладчыц Ганны Янкуты, Марыі Пушкінай, Марыны Шоды і Марыны Казлоўскай, а таксама актораў Купалаўскага тэатру. Вядоўца – Андрэй Хадановіч.

Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19.

10 лістапада (чацвер). “Паэзія за барнай стойкай”. Прэзентацыя тома выбраных вершаў польскай паэткі Галіны Пасвятоўскай у перакладзе на беларускую мову. З удзелам перакладчыка Алеся Емельянава-Шыловіча. Вядоўца – Андрэй Хадановіч.

Бар Ў (Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19.

17 лістапада (чацвер). “Насыпаць горы ў Мінску”. Прэзентацыя кнігі Малгажаты Шэйнэрт “Насыпаць горы. Палескія гісторыі” – літаратура факта пра беларускае Палессе. З удзелам аўтаркі і перакладчыц Марыі Пушкінай і Алена Пятровіч.

Прэс-клуб (Веры Харужай, 3). Пачатак а 19.

24 лістапада (чацвер). “Афрыканская ліхаманка. Тут.бай”. Прэзентацыя кнігі Рышарда Капусцінскага “Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка”. З удзелам перакладчыка Яўгена Салейчука, асабістага сакратара Капусцінскага Бажэны Дудко і гурта “Нагуаль”.

Я TUT.BY (Жынскага, 57, бізнес-цэнтр OMEGA TOWER, 9 паверх). Пачатак а 19.

Кнігарня Логвінаў, пры падтрымцы Польскага інстытута (Мінск), Галерэі Ў, партала TUT.BY.

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар