
Міжнародная PhD-праграма (дактарантура) для Беларусі (набор 2012 года).
Заснавальнікі Кансорцыума:
Каардынатарам Міжнароднай PhD-праграмы для Беларусі з’яўляецца Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.
Праграма арганізаваная па завочным прынцыпе. Доктарская дысертацыя пішацца ў Беларусі, завершаны (ці завершаны ў значнай ступені) тэкст прадстаўляецца для абароны завочна ці экстэрнам ва універсітэтах Літвы, Польшчы і іншых еўрапейскіх краін. Выбар універсітэта для абароны дысертацыі ажыццяўляецца на індывідуальнай аснове ў залежнасці ад лінгвістычнай падрыхтоўкі, тэмы дысертацыі і іншых параметраў.
Праграма забяспечвае: навуковае кансультаванне, тэхнічную дапамогу, акадэмічную камунікацыю і метадалагічную дапамогу ў форме семінараў, сувязь з замежным універсітэтам і адстойванне інтарэсаў аўтара дысертацыі, кампенсацыю ўсіх выдаткаў, звязаных з абаронай (у тым ліку ганарараў беларускім і замежным кансультантам, збораў універсітэтаў за абарону, таксама можа разглядацца пытанне пакрыцця выдаткаў на транспарт, пражыванне, навуковую літаратуру і інш.).
Тэкст дысертацыі можа быць на англійская, рускай ці беларускай мовах. Выбар мовы залежыць ад навуковай дысцыпліны, тэмы дысертацыі і універсітэта, дзе будзе ажыццяўляцца абарона. Стандартны тэрмін навучання па праграме – тры гады. Час навучання можа быць скарочаны ці працягнуты на індывідуальнай аснове.
Патрабаванні да кандыдатаў:
Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2012 года ў электронным выглядзе на адрас: phd@palityka.org.
Вынікі адбора будуць вядомыя на працягу месяца пасля завяршэння падачы заявак. Па выніках конкурса будзе адабрана 5 чалавек.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць:
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на адрас электроннай пошты: phd@palityka.org.