
Беларускі калегіюм адкрыў чарговы набор на аддзяленне філасофіі і літаратуры.
Гэты праект не мае аналагаў у краіне. Тут філасофія з літаратурай яднаюцца ў адно цэлае. Акцэнт робіцца на творчасці, таму на курс найперш прыходзяць па навуку стварэння вершаў, прозы, філасофскіх тэкстаў. Але шчыра вітаюцца ўсе, хто прагне праўды і прыгажосці.
Куратар аддзялення “Філасофія і Літаратура” Беларускага калегіюма Валянцін Акудовіч
У гэтым навучальным годзе аддзяленне прапануе наступныя фарматы працы:
♦ кароткія лекцыйныя курсы выбітных беларускіх інтэлектуалаў, філосафаў і літаратараў;
♦ майстар-класы ад лепшых празаікаў і паэтаў;
♦ літаратурную школу Валянціна Акудовіча “Умельства стварэння тэкста”.
Слухачы аддзялення таксама змогуць браць удзел:
♦ у публічных імпрэзах, якія ладзіць Беларускі Калегіюм – адкрытых лекцыях, круглых сталах, дыскусіях і семінарах;
♦ у падрыхтоўцы і выпуску чарговага нумара літаратурна-філасофскага часопіса “Паміж”;
♦ у захапляльных “Філасофскіх вандроўках”.
Навучанне ў Беларускім Калегіюме бясплатнае, навучэнцы могуць рабіць дабраахвотныя ўнёскі.
Пытанні наконт паступлення можна ўдакладніць па пошце: info@belcollegium.org
Заяўкі прымаюцца да 15 снежня 2017 года.