
Адукацыйный праэкт “Навуковыя падарожжы” запрашае ў чарговую вандроўку, гэтым разам – у Эстонію.
Вядучы – прафесар Універсітэта Вітаўта Вялікага Русціс Камунтавічус (Rūstis Kamuntavičius).
Асноўныя “кропкі” падарожжа – Талін і Тарту.
Талін – адзін з самых утульных старых гарадоў у Цэнтральнай Еўропе. Стары Талін – сярэднявечныя тунэлі пад горадам, замак і пратэстанцкія царквы.
Тарту – інтэлектуальная сталіца Эстоніі, універсітэцкі горад, які стаў alma mater для многіх беларусаў і літоўцаў у XVIII і ХIХ стагоддзях. З часоў заснавання Тартускага універсітэта ў 1632 годзе, Тарту з’яўляецца адукацыйным цэнтрам для акадэмікаў, навукоўцаў і студэнтаў з усяго свету.
Навукова-забаўляльны цэнтр АХХАА ў Тарту, праект Тартускага універсітэта. Місія АХХАА – паказаць, што вучоба можа быць займальнай, прапаноўваючы ўсім радасць адкрыцця новага. Дэвіз АХХАА: «Думаем гуляючы!»
Вандроўка адбудзецца 9-11 снежня 2016 года.
Маршрут: Мінск – Даўгаўпілс – Валга – Талін – Тарту.
1-шы дзень. Раніцай выезд з Мінска. Маршрут праз Даўгаўпілс – другі па велічыні горад Латвіі, Валгу – унікальны горад, падзелены на дзве часткі Латвіяй і Эстоніяй. Вячэрні Тарту або Талін (у залежнасці ад абранага гатэля).
2-гі дзень. Увесь дзень у Таліне. Замак і пратэстанцкія касцёлы, адзін з самых утульных старых гарадоў у Цэнтральнай Еўропе. Калі будуць жадаючыя, наведаем сярэднявечныя тунэлі пад горадам. Начлег у Таліне або Тарту. (Магчыма наведванне замка Раквере.)
3-ці дзень. Тарту. Навукова-забаўляльны цэнтр АХХАА. Гэта адзін з сеткі музеяў, якія набываюць вельмі вялікую папулярнасць па ўсёй Еўропе ў апошнія гады. Звышцікава для дзяцей рознага свядомага ўзросту.
Пасля абеду – выезд у Менск.
Кошт вандроўкі: 145 еўра + 40 BYN
Дадаткова аплачваюцца абеды і вячэры, музеі.
Візы афармляюцца бясплатна.
Каб падаць заяўку на ўдзел, тэлефануйце каардынатару вандроўкі Святлане па тэлефоне: +375 (29) 180-28-38.