
Вядучыя вандроўкі
Ігар Бабкоў
Ірына Дубянецкая
Тамара Вяршыцкая
Маршрут: Навагрудак – Завоссе – возера Свіцязь – Валеука – гара Радагошча
Ігар Бабкоў паспрабуе пераканаць вас, што Міцкевіч – не класік. Дакладна, не толькі класік. Ён непрачытаны паэт і мысляр, які для беларусаў застаецца ўсяго толькі “нашым выбітным суайчыннікам”. Чаму мы не хочам чытаць і разумець Міцкевіча? У якім творы ён прадказаў сенняшнія падзеі ў Беларусі?
Ірына Дубянецкая распавядзе пра міты і паданні зямлі, што нарадзіла Міцкевіча.
Тамара Вяршыцкая – дырэктар Навагрудскага гістарычнага музея – раскажа пра ўзаемасувязь Міцкевіча і габрэйскай традыцыі.
Мы наведаем Дом-музей Адама Міцкевіча ў Завоссі, Музей габрэйскага супраціву, ўбачым Камень філарэтаў і іншыя месцы, звязаныя з жыццём філаматаў і філарэтаў.
Нас чакае ў госці нядаўна адкрытая прыватная мастацкая галерэя ў Наваградку.