Маршрут: туды: Мінск-Нясьвіж-Клецк-Ганцавічы-Лагішын-Пінск; назад: Пінск-Лагішын-Ганцавічы-Баранавічы-Мінск
Вандроўка будзе прысьвечаная культурнаму і рэлігійнаму жыцьцю Пінска міжваеннага часу 1918-1939 гг. Менавіта ў гэты час намінальная сталіца Палесскага ваяводзтва стала буйным мультыкультурным цэнтрам, дзе жылі й працавалі людзі розных нацыянальнасьцяў, адкуль пачаліся біяграфіі выдатных дзеячоў мастацтва, навукі і палітыкі. Тут склаліся фенамены, што паўплывалі на лёсы розных краінаў.
У праграме вандроўкі: краявіды Нясвіжа і Клецка, знаёмства з Лагішынам, шэсць гадзін шпацыра па Пінску. Пачуем пра Сымона Пятлюру, Булак-Балаховіча і Язэпа Драздовіча. Пра Хаіма Вейцмана, Голду Меір і падпольны з’езд рабінаў Заходняй Украіны і Беларусі. Пра Стыва Балмера, генеральнага дырэктара кампаніі Microsoft – яго продкі з Пінску. Пабачым дзве сінагогі, хасідскую і ортадаксальную, у якія ходзяць адны і тыя ж габрэі.
Некалькі тэм вандроўкі: Культурнае і рэлігійнае жыцьцё Пінска міжваеннага часу 1918-1939 гг. Менавіта ў гэты час намінальная сталіца Палесскага ваяводзтва стала буйным мультыкультурным цэнтрам, дзе жылі й працавалі людзі розных нацыянальнасьцяў, адкуль пачаліся біяграфіі выдатных дзеячоў мастацтва, навукі і палітыкі. Тут склаліся фенамены, што паўплывалі на лёсы розных краінаў. Тут існавала станіца казакоў, на патрэбы якой Ліга Нацый выдала 2250 швейцарскіх франкаў ад “Савета па справах рускіх эмігрантаў Польшчы”. Тут дзейнічаў кірмаш, ў якім бралі ўдзел гандляры і наведвальнікі з многіх буйных гарадоў Беларусі, Літвы, Польшчы, Нямеччыны, Чэхіі і інш. Да пачатку Другой сусветнай вайны асноўную частку насельніцтва Пінска складалі габрэі, палякі, беларусы, шмат эмігрантаў з Расеі – Пінск стаў “Палескім Канстантынопалем”.
Пра Сяргея Харэўскага «Вікіпэдыя» піша: “У час вучобы яго называлі «дыск-жакей Сяргей». Ён правёў першую ў нашай гісторыі беларускамоўную дыскатэку. Вёў канцэрты «Мроі» ды іншых беларускіх гуртоў. Аформіў як мастак тузін кніг выдавецтваў «Юнацтва», «Унівэрсітэцкае», «Наша Ніва», «АСТ». Сярод іншага кнігі Алеся Краўцэвіча, Уладзімера Арлова, Валянціны Аксак. Працаваў мастацкім рэдактарам часопіса «Бярозка», газэты «Свабода». Аўтар «Нашай Нівы» з моманту яе аднаўленьня, вёў праграму «Галерэя Свабоды» на радыё «Свабода». Сам Харэўскі кажа, што аб’езьдзіў шостую частку сьвету ад Ірану да Ціхага акіяна.
Тэксты Харэўскага перкаладаліся й друкаваліся па-вугорску, па-летувіску, па-нямецку, па-польску, па-расейску, па-ўкраінску, па-чэску.
Супрацоўнічаў са СМІ Літвы, Нямеччыны, Польшчы, Расеі, Люксэмбурга. Цяпер выкладае ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце (Вільня).