На дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта з’явіліся новыя магчымасці. Праект “Мысли вслух” і аўдыёверсіі анлайн-курсаў.
Ужо пяць відэакурсаў маюць аўдыёверсіі і размяшчаюцца на адмысловай старонцы ПАДКАСТЫ
Паступова плануецца зрабіць падкасты для астатніх курсаў.
Другая навіна – магчымасць паглядзець 100 думак пра розныя пытанні і бакі жыцця ад беларускіх інтэлектуалаў, навукоўцаў культурных дзеячоў.
Аўтарскі праект Алены Верашчагінай “Мысли вслух” быў зроблены на пряцягу 2013-2015 гадоў. Думкі ў вольным фармаце кароткіх маналогаў ствараюць паліфанію пытанняў, што хвалююць нашых выбітных сучаснікаў, даюць пэўны партрэт этохі пачатку ХХІ стагоддзя.
Цяпер гэты праект дасяжны на дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта.