
Новыя лекцыі ў Мінску і прэзентацыі ў абласных гарадах, а таксама выданне кнігі, якое можа падтрымаць кожны ахвотны — праект, які пакліканы вярнуць Беларусі імёны і творы рэпрэсаваных дзеячаў беларускай культуры, працягваецца.
У мінулым годзе Партал TuzinFM распачаў праект “(Не) расстраляная паэзія”, у межах якога знаўцы беларускай літаратуры разам з музыкамі распавядалі пра паэтаў, чый шлях быў гвалтоўна спынены 29 кастрычніка 1937 году.
Сёння праект працягваецца пад назвай “(Не)расстраляныя”. Цягам кастрычніка і лістапада пройдуць новыя лекцыі з выступамі музыкаў у Менску і прэзэнтацыі ў рэгіёнах. Рыхтуецца таксама ўнікальнае кніжнае выданьне, куды ўвойдуць тэксты лекцыяў, абраныя творы, архіўныя фота і дакумэнты, а таксама музычны дадатак.
Героі кнігі — папулярныя ў 1920-х-1930-х гг. беларускія пісьменьнікі.
Падтрымаць выданне і перадзамовіць кнігу пра рэпрэсаваных беларускіх літаратараў можна праз краўдфандынгавую кампанію.
Уваход на лекцыі і прэзентацыі вольны.