Новае выданне – “Цытуй сваё! Мудрыя думкі і цікавыя развагі беларускіх мысляроў”

01 жніўня 2016

Шаноўныя сябры,

Лятучы Ўніверсітэт, Беларуская філасофская прастора сумесна з выдавецтвам “Эканомпрэс” робіць пашыранае і выпраўленае выданне зборніку цытат пад рабочай назвай

“Цытуй сваё! Мудрыя думкі і цікавыя развагі беларускіх мысляроў”.

З гэтай нагоды мы радыя абвясціць конкурс на лепшыя цытаты для зборніку, які будзе адбывацца з 1 жніўня па 15 верасня 2016 г. Па выніках нарады камісіі першыя тры ўдзельнікі конкурса, хто дашле найбольшую колькасць цытат, якія будуць адабраныя ў зборнік, атрымаюць ганаровыя прызы ад выдавецтва “Эканомпрэс”: кнігі выдавецкага цэнтру на выбар. Пераможцы будуць абвешчаныя да канца верасня.Дзеля ўдзелу ў конкурсе трэба запоўніць форму па дадзенай спасылцы: https://goo.gl/D2vINm

Важна: падаваць цытату трэба не па памяці, а ў арыгінальным выглядзе з пазначэннем твору, з якога яна была ўзятая. Для кожнай цытаты пажадана запаўняць асобную форму. Цытаты, надрукаваныя раней у зборніку “Цытуй сваё!” да разгляду не прымаюцца. Удакладніць адсутнасць Вашай цытаты ў папярэднім зборніку можна тут:https://drive.google.com/file/d/0ByUjCwGj4_8AdEF1VEU1eU5EdVU/view 

У першую чаргу камісія будзе аддаваць перавагу цытатам нашых суайчыннікаў, якія жылі да першай паловы 20 ст., паколькі менавіта гэты культурны пласт быў найменш засвоены ў межах папярэдняга выдання зборніку. Але да конкурсу прымаюцца любыя цытаты нашых землякоў, якія вартыя, на Вашую думку, цытавання і ўшанавання. За аснову кнігі бярэцца папярэдні варыянт, які будзе дапоўнены новымі і дапрацаванымі цытатамі, дасланымі раней.

Чакаем Вашыя цікавыя прапановы!

Каардынатар праекту,

Павел Баркоўскі, Лятучы Ўніверсітэт, БФП

Партнэры праекту: 

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар