
Лятучы ўніверсітэт прадстаўляе новы курс на дыстанцыйнай платформе:
Аўтар: Зміцер Макарчук, магістр педагогікі і метадыст.
Чым адрозніваюцца роўны і справядлівы доступ к атрыманню адукацыі?
Што такое адукацыйная няроўнасць і як яе пераадолець? Як працуюць ці не працуюць сацыяльныя ліфты?
Як вызначыць, ці з’яўляецца сістэма адукацыі справядлівай?
Ці існуюць у прынцыпе справядлівыя сістэмы адукацыі, і як мы можам наблізіцца да такога яе стану?
Пра ўсё гэта ў нашым новым відэа-курсе распавядае магістр педагогікі, метадыст Зміцер Макарчук.
У межах курса вы даведаецеся пра спосабы даследовання няроўнасці, пра асаблівасці беларускай сістэмы адукацыі і прынцыпах размеркавання рэсурсаў.
Курс дазволіць падрыхтавацца да аналізу існуючай сітуацыі і пошуку сродкаў рэфармавання сістэмы адукацыі для адпаведнасці прынцыпам справядлівасці.