Онлайн і офлайн медыя і культура ў час палітычнага і эканамічнага крызісу

15 лютага 2017

Круглы стол “Онлайн і офлайн медыя і культура ў час палітычнага і эканамічнага крызісу” адбудзецца ў аўторак 21 лютага ў 12:00 у памяшканні Прэс-клуба па адрасе: вул. Веры Харужай 3, офіс 601.

У якасці экспертаў выступяць: галоўны рэдактар альманаха “Маналог” Аляксей Андрэеў, пісьменнік, мастак, выдавец Адам Глобус; культуролаг, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі; старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру, паэт Андрэй Хадановіч; галоўны рэдактар і выдавец “Беларусского журнала” Андрэй Аляксандраў.

Мадэратар – дырэктар Галерэі tut.by, мастацтвазнаўца Таццяна Бембель

Удзельнікі абмяркуюць ролю культурніцкіх медыя-праектаў у развіцці грамадскага дыялогу і падтрыманні міру; пагаварыць пра тое, як уплывае на эфектыўнасць і запатрабаванасць медыйнага праекта яго онлайн і офлайн форма; адкажуць, ці маюць сэнс захады па пашырэнні інтарэсу да культуры, калі грамадства знаходзіцца ў эканамічным і палітычным крызісе. Ці змогуць мастацтва і культура змяніць вектар напружання і вырашыць унутраныя супярэчнасці ў грамадстве, наладзіць добрыя адносіны з суседнімі краінамі?

Ініцыятыва правядзення круглага стала належыць альманаху “Маналог”.

Да ўдзелу запрашаецца шырокае кола неабыякавых журналістаў і СМІ.

«МАНАЛОГ» — штогадовы літаратурна-мастацкі ілюстраваны альманах. Выдаецца ў Мінску з 1997 году.
Высокія патрабаванні, якія рэдакцыя прад’яўляе да тэкстаў і ілюстратыўнага матэрыялу, дазваляюць ствараць культурны прадукт, здольны перажыць час і стаць сведчаннем культурнай сітуацыі свайго часу.
Сярод падпісчыкаў «Маналога» найбуйнейшыя бібліятэкі свету, у тым ліку Нобелеўская бібліятэка, Бібліятэка Кангрэса ЗША, Ню-Ёркская Публічная Бібліятэка, нацыянальныя бібліятэкі Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Канады, Польшчы, Расіі, Францыі, і інш. «Маналог» атрымліваюць кафедры славістыкі вядучых навучальных і навуковых устаноў розных краін свету.
20 год існавання праекту — гэта каля 400 арыгінальных тэкстаў і больш за 200 імёнаў: пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў, фатографаў, рэжысёраў, акцёраў, арткрытыкаў — тых людзяей, якія ствараюць сучасную культуру Беларусі.

З мэтай пашырэння кола чытачоў Маналог выйшаў на краўдфандынгавую пляцоўку talaka.by: да 5 сакавіка працягнецца падпіска на новы нумар. Падпісацца можна па спасылцы:http://www.talaka.by/projects/1774/overview 

Запрашаем вас узяць удзел у Круглым стале!

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар