Пачалась рэгістрацыя ўдзельнікаў VII Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі

22 сакавіка 2017

З 21 сакавіка 2017 года адкрыта рэгістрацыя на VIІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (15-17 верасня 2017 года, Варшава) для індывідуальных удзельнікаў.

Для ўдзелу ў Кангрэсе ў якасці дакладчыка неабходна запоўніць анлайн-форму.

Гэтым разам заяўкі збіраюцца па наступных дысцыплінарных накірунках:

  1. Міжнародныя адносіны. Рэгіянальная бяспека.
  2. Палітыка і палітычныя інстытуты. Дзяржаўнае кіраванне.
  3. Беларускае грамадства і сацыяльныя навукі
  4. Эканамічная і сацыяльная палітыка, публічная палітыка
  5. Гендэрныя даследаванні
  6. Правы чалавека ў сучаснай Беларусі
  7. Адукацыя і навука
  8. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага
  9. Гісторыя Беларусі ХІХ і ХХ стагоддзяў
  10. Беларускае замежжа
  11. Літаратуразнаўства і лінгвістыка
  12. Гісторыя царквы і тэалогія
  13. Культурная антрапалогія і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны
  14. Этналогія і даследаванні традыцыйнай культуры
  15. Гвалт як культурная траўма ХХ стагоддзя
  16. Сучасная беларуская культура
  17. Беларусь як памежжа культур і этнасаў

Рэгістрацыя ўдзельнікаў працягнецца да 10 мая 2017 года.

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар