
ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ:
І ДЗЕНЬ (16 лютага, пятніца)
Галерэя ТUT.BY (Мінск, пр. Дзяржынскага, 57; ст. м. Міхалова)
18:00 – 19:00
Урачыстае адкрыццё фестывалю
Уручэнне прэміі імя Міхася Стральцова.
Прэзентацыя кнігі Міхася Стральцова “Я зноўку тут” (укладальнік Віктар Шніп)
Уручэнне прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў”.
19.00 – 19.30
Памяці Міхала Анемпадыстава. Спявае Кася Камоцкая.
19:30 – 20:30
Вечар паэтаў-лаўрэатаў: Міхал Бараноўскі, Наста Кудасава, Уладзімір Някляеў, а таксама лаўрэаты прэміі імя Міхася Стральцова і прэміі “Залаты апостраф”.
20:30 – 21:00
Рыгор Барадулін. «Псалмы». Спявае Міхаіл Рубін.
21:00 – 22:30
Міжнародныя чытанні: Уладзімір Арлоў (Беларусь), Лілія Газізава (Татарстан, Расія), Сяргей Жадан (Украіна), Вальжына Морт (ЗША-Беларусь), Стэйнар Обстад (Нарвегія), Андрэй Сцепанюк (Польшча), Сяргей Прылуцкі (Украіна-Беларусь), Атэна Фарухсад (Швецыя).
ІІ ДЗЕНЬ (17 лютага, субота)
Кавярня-клуб «Грай» (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33)
12:00 – 13:30
Круглы стол “Прапушчаныя старонкі: паэзія 1920-х – пачатку 1930-х гг.” Прэзентацыя зборнікаў Алеся Дудара і Юлія Таўбіна, а таксама кнігі “Бліскавіцы: анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду”. Сяргей Будкін, Аксана Данільчык, Віктар Жыбуль, Ганна Севярынец, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч.
13:30 – 14:00
Канцэрт Алеся Дзянісава.
14:00 – 16:00
Прэзентацыя новых кніг (Серыі “Кнігарня пісьменніка”, “Пункт адліку”, “Бібліятэка “Дзеяслова” і іншыя выданні.) Валянціна Аксак, Віктар Жыбуль, Віктар Казько, Ганна Комар, Ігар Кулікоў, Кацярына Массэ, Уладзімір Някляеў, Сяргей Прылуцкі, Усевалад Сцебурака.
16:00 – 17:30
Перакладчыцкі батл. Прэзентацыя новых кніг з серыі “Паэты планеты”.
Удзел бяруць Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Сяргей Жадан, Марына Казлоўская, Зміцер Колас, Ганна Комар, Ігар Крэбс, Ігар Кулікоў, Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Сяргей Прылуцкі, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Ганна Янкута.
17:30 – 18:30
Прэзентацыя кнігі паэта-набеліста Тумаса Транстромера “Пад вольным небам”.
З удзелам Атэны Фарухсад (Швецыя), а таксама перакладчыкаў Уладзіміра Арлова, Лявона Баршчэўскага, Алесі Башарымавай і Андрэя Хадановіча.
18:30 – 23:00
“Ноч паэзіі і музыкі”.
Сяргей Жадан (Украіна), Вальжына Морт (ЗША-Беларусь), Лілія Газізава (Татарстан, Расія), Стэйнар Обстад (Нарвегія), Атэна Фарухсад (Швецыя), Юля Фінькоўска (Украіна), Сяргей Прылуцкі (Украіна-Беларусь), Крысціна Бандурына, Васіль Барысюк, Альгерд Бахарэвіч, Дар’я Бялькевіч, Уладзімір Глазаў, Павел Дарохін, Таццяна і Дзмітрый Дзмітрыевы, Югася Каляда, Наста Кудасава, Марыя Мартысевіч, Галіна Сіўчанка, Дзмітрый Строцаў, Усевалад Сцебурака, Віка Трэнас, Юля Цімафеева (Беларусь).
Узнагароджанне фіналістаў конкурсу “Верш пра каханне” на прызы “Амерыканкі”.
Музыка: Сяргей Башлыкевіч, Уладзь Лянкевіч.
_____________________________________________________
“Лятучы” таксама рэкамендуе:
Алесь Разанаў. Зацемкі з тэлефоннай будкі (расчытванне верша Міхася Стральцова)
______________________________________________________

Міхась Стральцоў
Штогадовы Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова “Вершы на асфальце” запачаткаваны ў 2012 годзе ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Беларускім ПЭН-цэнтрам. У розныя гады ўдзельнікамі фестывалю былі паэты з Беларусі, Германіі, Ісландыі, Казахстана, Літвы, Латвіі, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі. Сярод традыцыйных мерапрыемстваў фестывалю – паэтычны слэм, літаратурныя чытанні, дыскусіі, прэзентацыя кніг, кніжных серый, музычныя выступы і г.д. Сёлета партнёрамі фестывалю выступаюць: Шведскі саюз пісьменнікаў, партал TUT.BY, кампанія Prestigio, Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасада Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, Польскі інстытут у Мінску, Інстытут імя Гётэ ў Мінску.
Афіцыйны сайт фестывалю: stralcou-fest.by