Чарговае паседжанне ўніверсітэцкага семінара адбудзецца 23 студзеня (аўторак). Тэма семінара: “Герменеўтычны падыход да развіцця ўніверсітэта”, выступоўца — Павел Баркоўскі.
“У нашай штодзённай практыцы ў нас рэдка бывае час, каб адрэфлексаваць уласную стратэгію дзейнасці і аснаванні як свайго мыслення, так і таго, што мы спрабуем рабіць стратэгічна, развіваючы тыя альбо іншыя кірункі ў нашых актыўнасцях. Праз гэта мы мала што ведаем пра сукупныя высілкі адзін аднога і можа стварацца ўражанне, што пэўную логіку і стратэгію маюць толькі тыя, хто яе навідавок дэкляруе. Спадзяюся мой досвед самарэфлексіі і апісанне той стратэгіі развіцця ўніверсітэта, якую я спрабую рэалізоўваць у межах Лятучага, стане прыкладам для іншых вядомых сябраў нашага калегіюма таксама зрабіць штось падобнае. Калі раптам такія мэты і амбіцыі ў вас застаюцца” — анансуе свой даклад выступоўца.
_____________________________________________________________
Семінар адбудзецца 23 студзеня (аўторак).
Месца: Падворак (вул. Баграціёна, 39).
Пачатак: у 18-30.
Уваход вольны!
_____________________________________________________________
Універсітэцкі семінар — гэта галоўнае месца і сродак самаразвіцця Лятучага ўніверсітэта. Ён існуе з 2009 года, ў ім нараджалася сама ідэя Лятучага. Мэты семінара – аналіз і рэфлексія нашага руху, абмеркаванне ідэй і прапановаў па развіцці, фармаванне супольнасці дзеля паўстання Ўніверсітэта ў Беларусі.