
Спадарства, наступны ўніверсітэцкі семінар у нас будзе больш шырокі, чым звычайна.
Мы запрасілі нашых калегаў з Демакратычнай платформы ЭГУ (якая зараз актыўна намагаецца трансфармаваць універсітэт) да супольнай размовы пра праблемы паўставання і развіцця ўнверсітэтаў і перш за ўсё пра месца ў гэтых працэсах універсітэцкай супольнасці.
Видавочна, што праблема выклікаў і задач беларускага ўніверсітэта зараз мае не абстрактна-тэарэтычны, а цалкам практычны і актуальны характар ў развіцці і Лятучага, і ЭГУ і Беларускага калегіюма.
Пашыраннае паседжанне ўніверсітэцкага семінара на тэму “Місія і выклікі для беларускага ўніверсітэта сёння” адбудзецца 13 снежня (пятніца) а 17-ай гадзіне, па адрасе вул. Плеханава, 20 (гэта будынак на вуглу Плеханава/Тухачэўскага, недалека ст. м. Партызанская).
Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да супольнага абмеравання.
Будем ўдзячныя, калі Вы падцвердзіце пра свой удзел на адрасе flyuniby@gmail.com.