Першая агульнаўніверсітэцкая гульня “Лятучага”

06 красавіка 2017

Лятучы ўніверсітэт запрашае да ўдзелу ў Першай агульнаўніверсітэцкай гульні, што адбудзецца 10-14 траўня 2017 года.

Адпачатку з’яўлення Лятучага ўніверсітэта “Гульня” з’яўляецца прадметам нашых думак і распрацовак у падыходах да мыслення і грамадскай практыкі. Сёлетняя гульня – пошук адказаў на пытанні развіцця краіны, дзе адным з суб’ектаў мыслення і дзеяння з’яўляецца ўніверсітэт.

Тэма нашай арганізацыйна-дзейнаснай гульні “Універсітэт і інфраструктура інавацый: стратэгія устойлівай камунікацыі суб’ектаў інавацыйнай дзейнасці”.

Некалькі год таму мы разглядалі сучасны стан еўрапейскай цывілізацыі, як момант “восевага часу”, калі пад уплывам сацыяльных і тэхналагічных працэсаў адбываюцца сутнасныя зрухі ў выбудаваным ладзе жыцця і яго арганізацыі. Беларусь не з’яўляецца выключэннем, але менавіта яна патрабуе нашай увагі, клопату, інтэлектуальных і дзейнасных высілкаў. Зараз мы назіраем пошук новых практык і форм сацыльных стасункаў у розных сферах беларускага жыцця – палітыкі, бізнэса, тэхналогіяў, сацыяльных адносінах, экалогіі, культуры і г.д. Універсітэт таксама з’яўляецца інавацыйным праектам. Мы бачым неадкладную патрэбу ў тым, каб усталяваць стасункі і сінхранізаваць дзеянні ў агульным руху зменаў грамадства. Формай гэтага пошуку мы абралі арганізацыйна-дзейнасную гульню.

Мэта гульні – выпрацоўка і замацаванне ўзаемастасункаў універсітэтата і інавацыйных грамадскіх практык у агульным накірунку зменаў у беларускім грамадстве.

Мы запрашаем да супольнай працы  як актыўных прадстаўнікоў універсітэцкай супольнасці (выкладчыкаў і слухачоў), так і прадстаўнікоў інавацыйных грамадскіх практык і ініцыятываў, разам з якімі будзем выбудоўваць узаемадзеянне і камунікацыю дзеля разгортвання інавацыйных працэсаў у Беларусі.

Для таго, каб прыняць удзел у гульні, неабходна да 23 красавіка 2017 года запоўніць ФОРМУ ЗАЯЎКІ.

Гульня будзе адбывацца з 10 па 14 траўня, па-за межамі Мінска. Прысутнасць на працягу ўсяго мерапрыемства абавязковая. Арганізатары пакрываюць усе выдадткі, звязаныя з удзелам у мерапрыемстве.

Колькасць удзельнікаў гульні абмежавана! Таму аргкамітэт пакідае за сабой права канчатковага адбору. Вынікі адбора будут абвешчаны не пазьней за 28 красавіка. Удзельнікі атрымаюць праграму і ўсе дадатковыя матэрыялы.

Па змястоўных пытаннях, якія Вас цікавяць, просім звязвацца з кіраўніком гульні Іванам Ведзеніным, ivan.vedenin@gmail.com. Па арганізацыйных пытаннях –  з адміністратарам Марынай Штрахавай па эл.пошце: flyuniby@gmail.com (пазначайце ў тэме ліста “Гульня”).

Даведка “Лятучага”:

Арганізацыйна-дзейнасныя гульня (АДГ) – асаблівая форма працы са складанымі праблемамі, дазваляе дасягаць глыбокага аналізу сітуацыі, разглядаць праблемы з розных прадметных і дзейнасных пунктаў гледжання, арганізаваць агульнае разуменне, будаваць праграмы і праекты, выяўляць праблемы і цяжкасці ў іх рэалізацыі. Вынікамі гульняў станавіліся канцэпцыі, стратэгіі, праграмы і праекты развіцця, а таксама новыя формы перспектыўнай арганізацыі дзейнасці для вырашэння актуальных праблем. З 2005 года Агенцтва гуманітарных тэхналогій (АГТ) праводзіць праблемна-арыентаваныя арганізацыйна-дзейнасныя гульні (АДГ) па найважнейшых пытаннях развіцця краіны. У цэнтр увагі за гэты перыяд траплялі праблемы палітычнага жыцця, геапалітычнага выбару, грамадзянскай адукацыі, развіцця культуры. З метадам АДГ больш глыбока можна пазнаёміцца тут: Организационно-деятельностные игры: популярное введение.

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар