Прадпрымальніцкі ўніверсітэт. Што гэта і як працуе?

26 лютага 2019

5 сакавіка адбудзецца наступнае паседжанне ўніверсітэцкага семінара.

На сустрэчы выступіць Радзівон Марозаў, які прадставіць канцэпцыю “прадпрымальніцкага ўніверсітэта” (у Беларусі ён пазначаецца як “Універсітэт 3.0”).

Ідэя прадпрымальніцкага ўніверсітэта наўпрост звязаная з функцыяй “драйвера” эканамічнага развіцця, якую прымае на сябе ўніверсітэт у сучаснай эканоміцы ведаў.

  • Чым адрозніваецца прадпрымальніцкі ўніверсітэт ад іншых мадэляў і канцэптаў?
  • На якіх прынцыпах пабудаваны і што ў сябе ўключае?
  • На чым базуецца змест адукацыі і як пабудаваныя адукацыйныя і інтэлектуальныя працэсы?
  • Што спрыяе і што замінае рэалізацыі прадпрымальніцкага ўніверсітэта ў Беларусі?

Гэтыя пытанні выступоўца будзе разбіраць на падставах даследавання “Развіццё ўстановаў вышэйшай адукацыі на базе канцэпцыі “прадпрымальніцкага ўніверсітэта” (даследаванне выканана пры падтрымцы Цэнтр Астрагорскага) і ўласнага досведу працы.

Радзівон Марозаў – PhD у сферы бізнэса і эканомікі, старэйшы навуковы супрацоўнік BEROC, працаваў дацэнтам, начальнікам аддзела стратэгічнага развіцця і інавацыйнай дзейнасці Інстытута бізнэса і менеджмента тэхналогій БДУ.

Даследчыя інтарэсы: прадпрымальніцкі універсітэт, інавацыйнае прадпрымальніцтва, трансфер ведаў і тэхналогій, акадэмічнае прадпрымальніцтва, навучанне прадпрымальніцтву.

5 сакавіка (аўторак)

Падворак (вул. Баграціёна, 39)

Пачатак у 18-30

Уваход вольны!

Універсітэцкі семінар — гэта галоўнае месца і сродак самаразвіцця Лятучага ўніверсітэта. Ён існуе з 2009 года, ў ім нараджалася сама ідэя Лятучага. Мэты семінара – аналіз і рэфлексія нашага руху, абмеркаванне ідэй і прапановаў па развіцці, фармаванне супольнасці дзеля паўстання Ўніверсітэта ў Беларусі.

Падзеі:
Тэмы: