
4-7 красавіка гэтага года мае адбыцца ужо другі Фестываль, прысвечаны сучаснай беларускай кніге і асаблівасцям працэсу яе стварэння.
Першы беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адбыўся 27-31 траўня 2018 г., падзея аб’яднала сотні аматараў сучаснай кнігі: як тых, хто ўдзельнічае ў самім працэсе яе стварэння – выдаўцоў і рэдактараў, аўтараў і перакладчыкаў, мастакоў і дызайнераў, – гэтак і тых, хто з’яўляецца яе чытачамі.
Ці прыедуць на “Прадмову” у гэтым годзе замежныя літаратурныя зоркі? Хто мае быць беларускім хэдлайнерам? Якія гарады з’явяцца на мапе “Прадмовы” (сёлета фестываль пройдзе не толькі ў сталіцы)?
На гэтыя і другія пытанні 22 студзеня у Прэс-клубе адкажуць філосаф Павел Баркоўскі, паэтка Дар’я Бялькевіч і паэт Андрэй Хадановіч. Таксама яны абвесцяць новую кніжную прэмію.
22 студзеня
Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)
14.00 – 15.00
Зарэгістравацца для ўдзелу можна ТУТ