Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП запрашае на прэзентацыю даследавання “Грамадзянская супольнасць Беларусі: актуальны стан і ўмовы развіцця”, якая адбудзецца ў Мінску 18 кастрычніка.
Даследаванне выканана экспертамі Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі і Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend) па ініцыятыве Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.
Даследаванне ўяўляе сабой комплекснае апісанне грамадзянскай супольнасці Беларусі, ахопліваючы стан і дынаміку развіцця яго сектараў у апошнія тры гады (2015-2017). Падчас прэзентацыі будуць прадстаўлены дадзеныя аб актуальным стане, асноўных трэндах, геаграфіі дзейнасці і ўзаемнай кааперацыі арганізацый грамадзянскай супольнасці ў 15 тэматычных сектарах. Асобная ўвага таксама будзе нададзена пытанням умоў дзейнасці грамадзянскай супольнасці і пытанням узаемадзеяння грамадскіх арганізацый з дзяржаўнымі і бізнес-структурамі.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, навукова-даследчых і экспертных арганізацый, міжнародных арганізацый, зацікаўленых у пытаннях развіцця грамадзянскай супольнасці Беларусі, а таксама ўсе, хто цікавіцца гэтай тэмай.
18 кастрычніка (чацвер)
гатэль “Еўропа” (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 28)
14.00 — 17.00.
Для ўдзелу неабходная папярэдняя рэгістрацыя.
З тэкстам справаздачы па даследаванні можна азнаёміцца ТУТ.