
У прэзентацыі возьмуць удзел:
Кірыл Стаселька, Марына Весялуха, Цімур Хоміч, Ліна Мядзведзева, Анка Упала, Маргарыта Аляшкевіч, запрошаныя госці, а таксама кіраўнікі калегіюма Валянцін Акудовіч і Алесь Анціпенка.
Нумар склалі аўтарскія творы выхаванцаў калегіюма, творы сусветнай літаратуры ў іх перакладах, а таксама гутаркі.
У “Паміж” № 10 вы знойдзеце адказы на самыя пільныя пытанні:
Што пісаў Эразм Дарвін пра анатомію кракадзілаў;
Як гучыць Платон па-беларуску;
Ёсць у беларускай літаратуры болевыя кропкі ці ўжо ўсё адбалела…
Імпрэза пройдзе 10 кастрычніка ў 18.30 ў ДК “Ля мора” па адрасе 2-я вуліца Шчорса, 7а.
У “Ля моры” можна і трэба пачувацца разняволена, бо сядзяць там проста на падлозе і ходзяць у шкарпэтках. Маеце шкарпэткі? Прыходзьце на прэзентацыю! Маеце некалькі пар? Бярыце з сабой сяброў.