
29 жніўня
Абвешчаны набор на 11-ы беларускі аспен-семінар
Семінар пройдзе 22-28 кастрычніка 2022 года ў Літве. Семінар – гэта адкрытая...
16 чэрвеня ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча (Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а) адбудзецца прэзэнтацыя 4-й паэтычнай кнігі Ігара Кулікова “Валадар загадак”.
Ігар Кулікоў – паэт і перакладчык з санскрыту ды іншых моў. Адзін з пераможцаў Конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (2009). Дыпламант прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча (2011).
У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя ў 2015-2017 гг., а таксама пераклады з Рыґведы, Фрыдрыха Гёльдэрліна й Джакама Леапардзі. Усе яны так ці інакш перагукаюцца з асноўным зместам кнігі, і аўтар адчуваў патрэбу ня толькі перастварыць іх у беларускай мове, але і аддаць такім чынам даніну павагі паэтычным геніям мінуўшчыны.
Сачыць за навінамі аб гэтай падзее можна ў ФБ.