
Кансорцыум акадэмічных і экспертных інстытуцый аб’яўляе трэці набор на Міжнародную PhD-праграму для Беларусі па сацыяльных і гуманітарных дысцыплінах.
Удзельнікі Кансорцыума:
Адміністраванне Міжнароднай PhD-праграмы для Беларусі ажыццяўляе Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.
Праграма арганізаваная па завочным прынцыпе. Доктарская дысертацыя пішацца ў Беларусі, завершаны (ці завершаны ў значнай ступені) тэкст прадстаўляецца для абароны завочна ці экстэрнам ва ўніверсітэтах Літвы, Польшчы і іншых еўрапейскіх краінаў. Выбар універсітэта для абароны дысертацыі ажыццяўляецца на індывідуальнай аснове ў залежнасці ад лінгвістычнай падрыхтоўкі, тэмы дысертацыі і іншых параметраў.
Асноўнымі акадэмічнымі партнёрамі праграмы з’яўляюцца Універсітэт Вітаўта Вялікага ў Літве і Варшаўскі ўніверсітэт у Польшчы.
Праграма забяспечвае: навуковае кансультаванне, тэхнічную дапамогу і акадэмічную камунікацыю форме семінараў, сувязі з замежным універсітэтам і адстойвання інтарэсаў аўтара дысертацыі, а таксама кампенсацыю ўсіх выдаткаў, звязаных з абаронай (у тым ліку ганарараў беларускім і замежным кансультантам і збораў універсітэтаў за абарону. Таксама можа разглядацца пытанне пакрыцця выдаткаў на транспарт, пражыванне, навуковую літаратуру і інш.).
Тэкст дысертацыі можа быць на англійскай, беларускай, рускай ці польскай мове. Выбар мовы залежыць ад навуковай дысцыпліны, тэмы дысертацыі і ўніверсітэта, дзе будзе ажыццяўляцца абарона. Стандартны тэрмін навучання на праграме — тры гады. Час навучання можа быць скарочаны ці працягнуты на індывідуальнай аснове.
Патрабаванні да кандыдатаў:
Да разгляду прымаюцца заяўкі па сацыяльных і гуманітарных дысцыплінах (акрамя правазнаўства і псіхалогіі).
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць:
Заяўкі прымаюцца да 20 кастрычніка 2013 года ў электронным выглядзе на адрас: phd @ palityka.org
Вынікі адбора будуць вядомыя на працягу месяца пасля завяршэння падачы заявак. Па выніках конкурса будзе адабрана 5 чалавек.
У верасні 2013 года адбудзецца семінар па напісанні заяўкі для ўдзелу ў конкурсе.
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на электронны адрас: phd @ palityka.org