Публічная дыскусія “Горад будучыні: лепшы сцэнар”

28 мая 2016

Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі прадстаўляюць

цыкл “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”

дыскусія

ГОРАД БУДУЧЫНІ: ЛЕПШЫ СЦЭНАР

31 траўня, 18.30, ЦЭХ (вул Кастычніцкая, 16)

 

У абмеркаваннях будучыні беларускіх гарадоў фокус часта ссоўваецца ў бок негатыўных прагнозаў. Ужо цяпер мы сутыкаемся з выклікамі, да якіх не рыхтуюць маладых прафесіяналаў і ўжо тым больш прадстаўнікоў гарадскіх адміністрацый. Ці можна ствараць гнуткія сістэмы на аснове цэнтралізаваных і вертыкальных мадэляў кіравання гарадамі? Якія меры неабходна прыняць для ажыўлення культурнага, сацыяльнага і эканамічнага жыцця беларускіх гарадоў? Які ўнёсак прафесійная супольнасць можа ўнесці ў фармаванне лепшага сцэнару?

31 траўня Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі запрашаюць на публічную дыскусію “Горад будучыні: лепшы сцэнар” – прастора ЦЭХ (Кастрычніцкая, 16), 18.30.

Акцэнты дыскусіі:

Тэорыя малых спраў. Ці можа кожны з нас нешта змяніць?

• Супрацоўніцтва. Як спецыялісты з розных дысцыплін працуюць разам над гарадскімі праектамі.

• Гарадское асяроддзе: што можа зрабіць яго яшчэ лепш тут і цяпер?

• Інфармацыйная прастора: Мінск vs Беларусь

• Праекты ў сталіцы і праекты ў рэгіёнах. Розніца ў падыходах

 

Удзельнікі:

Іван Шчадранок, дырэктар фонду «Інтэракцыя»

Надзея Ількевіч, прадзюсар шоу «Горад»

Дзмітрый Бібікаў, Мінская ўрбаністычная платформа

Іван Краўцоў, Бюро 35

Сяргей Сахараў, галоўны рэдактар Сitydog.by

Ініцыятар і вядоўца дыскусіі – сацыёлаг, урбаніст Ганна Пазняк.

 

Уваход вольны!