“Ці існуе сучаснае мысленне?”
Мы прызвычаіліся, што выкладчыкі ўніверсітэтаў не спрачаюцца, не дыскутуюць адзін з адным. Што дыскусія – гэта проста размова экспертаў, далёкая ад таго, каб убачыць там сутыкненне пазіцый, крытыку і аргументацыю. Што месца філасофіі – у тоўстых кніжках на пыльных паліцах.
14 лістапада а 18.30 у кавярні CoffeeBox выкладчыкі Лятучага ўніверсітэту Уладзімір Мацкевіч, Павел Баркоўскі і прадстаўнікі “Філасофскай Прасторы” за кавай і гарбатай збіраюцца дыскутаваць пра тое, “Ці існуе сучаснае мысленне?”. Патрэба разабрацца і суаднесці розныя пазіцыі па гэтай тэме ўзнікла з таго, што зараз у рамках двух базавых курсаў Лятучага універсітэта – “Увядзенне ў сістэмны падыход” і “Уводзіны ў філасофію” – закранаюцца пытанні розных формаў або тыпаў мыслення, іх падстаў і межаў. Гэтая тэма уяўляецца вельмі актуальнай і важнай ў святле ўстановак універсітэта на засваенне і культываванне мысленне, на развіццё нацыі і культуры.
Асноўныя пытанні, вакол якіх будзе весціся дыскусія:
Гэтай сустрэчай распачынаецца цыкл Публічных дыскусій Лятучага ўніверсітэта. Новы фармат, новае месца, актуальная тэма. Запрашаем далучыцца да падзеі!
14 лістапада (серада), кавярня CoffeeBox (ГЦ “Сталіца”, пав. 411 – самы ніжні паверх).
Удзел у дыскусіях адкрыты, але, паколькі колькасць месцаў у кавярні абмежаваная, просім усіх зацікаўленых загадзя скантактавацца з каардынатарам – Юліяй Галіноўскай.